Аверкаў «дагэтуль не можа прыйсці ў сябе» ад віншавання Лукашэнкі. 21.by

Аверкаў «дагэтуль не можа прыйсці ў сябе» ад віншавання Лукашэнкі

25.01.2010 16:13 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

23 студзеня вядучаму праграм »Контуры» і «Нашы навіны» тэлеканала АНТ споўнілася 50 гадоў. З юбілеем яго павіншаваў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць у тым, што Аверкаў будзе «і надалей працаваць з такім жа найвышэйшым майстэрствам, энергіяй і энтузіязмам, рабіць важкі ўнёсак у развіццё беларускага тэлебачання».

«Я дагэтуль не магу прыйсці ў сябе, — цытуе Аляксандра Аверкава прэс‑служба тэлеканала АНТ. — Віншаванне ад Аляксандра Лукашэнкі — прызнанне і велізарная адказнасць. Хвалююча, нечакана і прыемна. Упэўнены, гэта не толькі мая заслуга, але і тых людзей, з якімі мне пашчасціла працаваць. <…> Дзякуючы ім мне не сорамна за той прадукт, пад якім стаіць маё прозвішча. Але гэта не значыць, што можна расслабіцца. У мяне шмат планаў і ідэй. Хочацца шмат паспець і шмат зрабіць».

Прэс‑служба нагадвае, што менавіта Аверкаў вёў першы ў гісторыі АНТ выпуск «Нашых навін», які выйшаў у эфір 25 чэрвеня 2002 года.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
23 студзеня вядучаму праграм »Контуры» і «Нашы навіны» тэлеканала АНТ споўнілася 50 гадоў. З юбілеем яго павіншаваў кіраўнік дзяржавы.Аляксандр Лукашэнка выказаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика