Новым адміністрацыйным цэнтрам Мінскага раёна можа стаць Заслаўе. 21.by

Новым адміністрацыйным цэнтрам Мінскага раёна можа стаць Заслаўе

26.01.2010 12:46 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гэтае пытанне знаходзіцца на разглядзе ў старшыні Мінскага аблвыканкама Леаніда Крупца.

Пра гэта паведаміў на прэс‑канферэнцыі 26 студзеня начальнік УУС Мінаблвыканкама Іван Саўчыц, адказваючы на пытанне пра неабходнасць узмацнення падраздзяленняў міліцыі ў Заслаўі і Смалявічах у сувязі з планамі прысваення названым гарадам статусу спадарожнікаў Мінска.

Паводле слоў Саўчыца, павелічэнне штата супрацоўнікаў абласной міліцыі ў сувязі з гэтымі планамі найбліжэйшымі гадамі не плануецца. Упраўленне ўнутраных спраў мае намер абысціся сваімі рэзервамі.

Начальнік УУС таксама звярнуў увагу на перспектыўнае развіццё Лагойска, асабліва з улікам планаў пракладкі да райцэнтра чыгункі. Падраздзяленні міліцыі будуць умацоўвацца і ў гэтым рэгіёне.

Іван Саўчыц паведаміў, што УУС Мінаблвыканкама падрыхтавала прапановы аб рэфармаванні Мінскага РУУС з узмацненнем дзейных аддзелаў міліцыі ў Мачулішчах, Бараўлянах і Ждановічах. Аднак ніякіх зменаў не будзе да таго часу, пакуль межы Мінска не выйдуць за кальцавую дарогу, сказаў ён.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтае пытанне знаходзіцца на разглядзе ў старшыні Мінскага аблвыканкама Леаніда Крупца.Пра гэта паведаміў на прэс‑канферэнцыі 26 студзеня начальнік УУС...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика