Завяршыўся афіцыйны візіт прэзідэнта Туркменістана ў Беларусь
26.01.2010 17:04
—
Новости Общества
|
Аляксандр Лукашэнка прыехаў у Нацыянальны аэрапорт Мінск разам з Гурбангулы Бердымухамедавым. У аэрапорце кіраўнікам дзяржаваў быў прадэманстраваны нізкападлогавы аўтобус МАЗ. Пасля гэтага адбылася афіцыйная цырымонія развітання. Аляксандр Лукашэнка асабіста правёіў свайго калегу на борт самалёта. Кіраўнік туркменскай дзяржавы знаходзіўся ў Беларусі з двухдзённым афіцыйным візітам. Учора, 25 студзеня, прайшлі перамовы прэзідэнтаў Беларусі і Туркменістана, у выніку якіх быў дасягнуты шэраг дамоўленасцяў наконт двухбаковага супрацоўніцтва на якасна новым узроўні стратэгічнага партнёрства. Бакі падпісалі пакет дакументаў, што датычацца ўзаемадзеяння ў ваеннай сферы, адукацыйнай, супрацоўніцтва ў галіне паставак беларускай сельскагаспадарчай, аўтамабільнай тэхнікі і гарадскога транспарту. У другі дзень візіту ў Беларусь прэзідэнт Туркменістана наведаў беларускія прадпрыемствы МАЗ, МЗКЦ, МТЗ, зрабіў аглядную экскурсію па Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Лукашэнка прыехаў у Нацыянальны аэрапорт Мінск разам з Гурбангулы Бердымухамедавым.У аэрапорце кіраўнікам дзяржаваў быў прадэманстраваны... |
|