З-за візіту Туркменбашы ў Нацыянальнай бібліятэцы замкнулі наведвальнікаў. 21.by

З-за візіту Туркменбашы ў Нацыянальнай бібліятэцы замкнулі наведвальнікаў

26.01.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Людзям давялося чакаць 1,5 гадзіны пакуль Лукашэнка і Бердымухамедаў паабедаюць.

Заявіўшы, што ў бібліятэцы знаходзіцца ўрадавая дэлегацыя, ахоўнікі перагарадзілі ўсе выхады.

«Я быў проста абураны, - распавёў адзін з наведвальнікаў, які апынуўся запертым. - Ахоўнікі перакрылі дарогу і заявілі, што пакуль у будынку знаходзіцца ўрадавая дэлегацыя, нас нікуды не выпусцяць. На пытанне, як доўга тут давядзецца чакаць, яны заявілі, што да трох гадзін дня. Трэба сказаць, што ў той момант яшчэ не было і 12-ці. На шчасце, праз паўтары гадзіны ўсіх выпусцілі, але нервы добра папсавалі. Я ж толькі на хвілінку заскочыў у бібліятэку, каб зрабіць копію артыкула і, натуральна, спазніўся на працу».

Да таго ж на выхадзе ўсіх наведвальнікаў чакала праверка на металадэтэктары.

Нагадаем, што ў гэтыя дні ў Беларусі знаходзіцца дэлегацыя Туркменістана разам з прэзідэнтам Гурбангулы Бердымухамедавым. 26 студзеня туркменскі кіраўнік наведаў Нацыянальную бібліятэку. Там кіраўнік Туркменістана «зрабіў аглядную экскурсію, пабываў у чытальных залах, музеі рэдкай кнігі», паведамляе БелТА.

Па завяршэнні экскурсіі да яго далучыўся і Аляксандр Лукашэнка, пасля чаго там жа, у бібліятэцы, адбыўся працоўны абед кіраўнікоў.

А пакуль Лукашэнка і Бердымухамедаў абедалі, наведвальнікі цярпліва чакалі, калі ж бібліятэка зноў адкрые для іх свае дзверы, каб выпусціць назад.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Людзям давялося чакаць 1,5 гадзіны пакуль Лукашэнка і Бердымухамедаў паабедаюць.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика