Скрозь прызму канстытуцыйнасці
27.01.2010
—
Новости Общества
|
Пры ўсёй стабiльнасцi беларускага заканадаўства працэс яго ўдасканалення — безупынны. Тут прабел запоўнiць, там тэрмiналогiю паднавiць. І ўсе гэтыя зрухi — на кантролi Канстытуцыйнага Суда Беларусi. З тым, каб да падпiсання дакумента кiраўнiком дзяржавы прасачыць, цi не перасягаюць новаўвядзеннi прававога поля, утворанага Асноўным Законам краiны. Не хаваюцца ад пiльнага вока i мiжнародныя дамовы. Памiж намi, суседзямi — Прадметам нашага разгляду былi i дакументы аб утварэннi Мытнага Саюза Беларусi, Казахстана i Расii ў парадку папярэдняга канстытуцыйнага кантролю, — адзначыў старшыня Канстытуцыйнага Суда Беларусi Пётр МIКЛАШЭВIЧ падчас сустрэчы з журналiстамi. Пагадненнi разглядалiся па фармальных юрыдычных прыкметах, — адзначыў П. Мiклашэвiч, i Канстытуцыi Беларусi яны не пярэчаць. А канстытуцыйны кантроль па сутнасцi палажэнняў — факультатыўны, i адпаведных зваротаў на стадыi падпiсання дакументаў не паступала. Спрэчка наконт мытных пошлiн на нафту, якая разгарнулася памiж дзвюма суседкамi, "не з'яўляецца прадметам разгляду Канстытуцыйнага суда", — канстатаваў спадар Мiклашэвiч. Ён нагадаў пра заключанае памiж Беларуссю i Расiяй ў 2007 годзе пагадненне, якое вызначае ўмовы пастаўкi нафты ў нашу краiну. "Гэта дамова дзейнiчае, i якiя нормы патрабуюць удасканалення — не прадмет аналiзу Канстытуцыйнага Суда". На думку Пятра Мiклашэвiча, неабходнасцi ў стварэннi наднацыянальнага судовага органа — Арбiтражнага суда (на фоне малочных, а цяпер i нафтавых канфрантацый гэта пытанне ўяўляецца актуальным) для вырашэння такiх вось гаспадарчых спрэчак у рамках Саюзнай дзяржавы няма. — Трэба будаваць саюзныя адносiны такiм чынам, каб спрэчкi не ўзнiкалi, — перакананы старшыня Канстытуцыйнага Суда. Затое стварэнне Суда Саюзнай дзяржавы прадугледжанае двухбаковымi дамоўленасцямi, але пра канкрэтныя тэрмiны i нюансы гавораць пакуль заўчасна. — Каб ён дзейнiчаў, патрэбны Канстытуцыйны акт Саюзнай дзяржавы, — падкрэслiў П. Мiклашэвiч, — тая прававая аснова, на якой вырашалiся б усе пытаннi, што ўзнiкнуць у рамках Саюзнай дзяржавы. Канстытуцыйныя суды дзвюх краiн, тым часам, актыўна i трывала супрацоўнiчаюць: — Пастаянна абменьваемся вопытам, мы актыўна пераймаем багаты вопыт канстытуцыйнага правасуддзя Расii. Сёлета адбудзецца ўзаемны абмен вiзiтамi кiраўнiцтва: Валерый Зоркiн, мяркуецца, возьме ўдзел у спецыялiзаваным навукова-практычным форуме, правядзенне якога запланаванае ў Мiнску на красавiк, Пётр Мiклашэвiч у сваю чаргу пабывае ў Канстытуцыйным судзе Расiйскай Федэрацыi. Санкцыя суда Старшыня Канстытуцыйнага Суда таксама даў ацэнку нядаўнiм заканадаўчым зменам, паводле якiх кiраўнiцтва Мiнiстэрства ўнутраных спраў, Камiтэта дзяржбяспекi i Дэпартамента фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржкантролю ў праве санкцыянаваць шэраг працэсуальных дзеянняў, у лiку якiх i арышт. Ён назваў прыняты механiзм санкцыянавання праслухоўвання, вобыску i iншых працэсуальных дзеянняў "суразмерным абмежаваннем у мэтах узмацнення барацьбы са злачыннасцю". — Прамога пярэчання канстытуцыйным нормам i палажэнням мы тут не бачым, — заявiў Пётр Мiклашэвiч. Аднак дадаў: — Прымаючы рашэнне, мы звярнулi ўвагу кiраўнiка дзяржавы, парламента на тое, што ў далейшым неабходна пераходзiць на больш высокi ўзровень абароны правоў i свабод — на санкцыянаванне працэсуальных дзеянняў судом, што робiцца ў большасцi еўрапейскiх краiн, ды i ў суседняй Расii. Мы спадзяёмся, што праз некаторы час гэта будзе ўстаноўлена i ў нас, — зрабiў заключэнне старшыня Канстытуцыйнага Суда. Канстытуцыйных перашкод для мараторыю няма Прымяненне найвышэйшай меры пакарання — праблема шматаспектная, — падкрэслiў П. Мiклашэвiч. "Тут ёсць сацыяльны, маральны, прававы аспекты, а ў апошнi час дадаўся i палiтычны". Пазiцыя Канстытуцыйнага суда заключаецца ў тым, што "канстытуцыйна-прававых перашкод для ўвядзення мараторыю не праглядаецца. I ў палiтычным аспекце пытанне таксама ставiцца такiм чынам, каб першым крокам быў мараторый". Ён нагадаў, што паводле беларускай Канстытуцыi, прымяненне смяротнай кары носiць часовы характар... Альтэрнатыўная служба: у Канстытуцыi ёсць, на практыцы няма Пётр Мiклашэвiч падкрэслiў, што Канстытуцыя Беларусi замацоўвае права на альтэрнатыўную службу: — Яшчэ 10 гадоў таму Канстытуцыйны суд вынес сваё заключэнне па гэтай праблеме. Канстытуцыйны Суд ставiць пытанне аб тым, што неабходна на заканадаўчым узроўнi выпрацаваць механiзмы, якiя садзейнiчалi б рэалiзацыi канстытуцыйнага права грамадзян на альтэрнатыўную службу. На жаль, да цяперашняга часу адпаведнага закона аб праходжаннi альтэрнатыўнай службы ў краiне няма. Ён паведамiў таксама, што па гэтай праблеме грамадзяне звярталiся ў Канстытуцыйны Суд, вось i лiтаральна нядаўна — у канцы мiнулага года. — На жаль, гэта той негатыўны прыклад, калi асобныя рашэннi Канстытуцыйнага Суда доўгi час не выконваюцца, — канстатаваў П. Мiклашэвiч. У цэлым жа ён адзначыў станоўчую дынамiку выканання рашэнняў Канстытуцыйнага суда, дадаўшы аднак, што аператыўнасць iх выканання розная. — Прымусовага механiзму для выканання рашэнняў Канстытуцыйнага Суда не iснуе. Яно абумоўлiваецца высокiм аўтарытэтам i значнасцю канстытуцыйнага правасуддзя ў кожнай канкрэтнай краiне. Ён зазначыў таксама, што ўзровень канстытуцыйнай законнасцi залежыць не толькi ад дзейнасцi Канстытуцыйнага Суда, але i ад ўсiх дзяржаўных органаў. — Гэта агульная задача — каб Асноўны Закон краiны дзейнiчаў i па iм жылi ўсе. Зоя ВАРАНЦОВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пры ўсёй стабiльнасцi беларускага заканадаўства працэс яго ўдасканалення — безупынны. Тут прабел запоўнiць, там тэрмiналогiю паднавiць. І ўсе гэтыя зрухi — на кантролi Канстытуцыйнага Суда Беларусi. З тым, каб да падпiсання дакумента кiраўнiком дзяржавы прасачыць, цi не перасягаюць новаўвядзеннi прававога поля, утворанага Асноўным Законам краiны. Не хаваюцца ад пiльнага вока i мiжнародныя дамовы. |
|