У Мінск прыязджае кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Ірана. 21.by

У Мінск прыязджае кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Ірана

27.01.2010 16:45 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

27 студзеня ў Мінск з трохдзённым візітам прыбывае кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Ірана Эсфандзіяр Рахім Машаі.

Як паведамілі ў пасольстве Ірана ў Беларусі, праграма візіту прадугледжвае сустрэчы з прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам і кіраўніком яго адміністрацыі Уладзімірам Макеем, а таксама з першым віцэ‑прэм’ерам Уладзімірам Сямашкам і кіраўніком МЗС Сяргеем Мартынавым. Падчас візіту плануецца абмеркаваць увесь комплекс двухбаковых палітычных і гандлёва‑эканамічных адносінаў, зазначылі ў пасольстве.

30 красавіка 2009 года Аляксандр Лукашэнка, сустракаючыся ў Мінску з кіраўніком судовай улады Ірана Махмудам Хашэмі Шахрудзі, заявіў, што Беларусь вызначыла Іран як свайго «галоўнага партнёра ў гэтым рэгіёне». «Я б вельмі хацеў, каб наша супрацоўніцтва паглыблялася і пашыралася, — сказаў прэзідэнт Беларусі. — Мы акрэслілі мноства канкрэтных праектаў, але цяперашні тавараабарот, які толькі наблізіўся да 100 млн. даляраў, — гэта вельмі мала. Таму мы разлічваем на большую актыўнасць у сферы гандлёва‑эканамічнага супрацоўніцтва».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
27 студзеня ў Мінск з трохдзённым візітам прыбывае кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Ірана Эсфандзіяр Рахім Машаі.Як паведамілі ў пасольстве Ірана ў Беларусі,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика