У Рагачове з’явiцца вулiца iмя Уладзiмiра Караткевiча
28.01.2010 11:41
—
Новости Общества
|
У Рагачове з’явiцца вулiца iмя Уладзiмiра Караткевiча. Рашэнне аб перайменаваннi вулiцы Чкалава падрыхтавана райвыканкамам з улiкам прапаноў жыхароў райцэнтра.
У бiяграфii класiка беларускай лiтаратуры, аўтара шырока вядомых не толькi ў Беларусi твораў – “Хрыстос прызямлiўся ў Гароднi”, “Ладдзя роспачы”, “Чорны замак Альшанскi”, “Дзiкае паляванне караля Стаха”, Рагачоўшчына займае немалое месца. Сам пiсьменнiк прызнаваў: “Я ўраджэнец той часткi Беларусi, якая ляжыць на Дняпры. Продкi мае таксама адсюль”. У вёсцы Збароў, што паблiзу Рагачова, настаўнiчала яго мацi Надзея Васiльеўна, у Рагачове жыла сям’я яго дзядзькi (па мацярынскай лiнii) Iвана Грынкевiча. У яго доме, а таксама ў мястэчку Азярышча лiтаратар ствараў шэраг твораў. Шмат добрых згадак пра гэтыя мясцiны ў нарысе “Зямлi пад белымi крыламi”, у аснове твораў ”Сiвая легенда”, “Зямля дзядоў”, “Каласы пад сярпом тваiм” таксама ляжаць падзеi, што адбывалiся ў гэтай мясцовасцi. Як праiнфармавала карэспандэнта газеты Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Я ўраджэнец той часткi Беларусi, якая ляжыць на Дняпры. Продкi мае таксама адсюль”, - пісаў Уладзiмiр Караткевiч
|
|