Шпацыр па гiсторыi дарог. 21.by

Шпацыр па гiсторыi дарог

06.02.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гісторыя дарог — у музейных экспанатахЯшчэ да нашай эры на Палессі ўмелі рабіць гаці
Дзвесце гадоў таму расiйскi iмператар Аляксандр I выдаў манiфест аб утварэннi «Упраўлення воднымi i сухапутнымi сувязямi». З таго часу бярэ пачатак беларуская дзяржаўная дарожная служба. Але ў «Музеi гiсторыi дарожнай гаспадаркi «Белдарбуда» захоўваюцца экспанаты, што распавядаюць пра часы, значна больш аддаленыя ад таго часу. I гэта не дзiўна, бо яшчэ ў VIII-IV стагоддзях да нашай эры жыхары Палесся ўмелi будаваць драўляныя насцiлы, мосцiкi i гацi.
— Экспазiцыя пачынаецца са страдаўнiх часоў, — расказвае Саўл Iофэ, загадчык «Музея гiсторыi дарожнай гаспадаркi». — У нас захоўваюцца копii картаў Полацкага i Тураўскага княстваў, копiя карты шляху з варагаў у грэкi, з Балтыйскага ў Чорнае мора, а таксама iншыя дакументы. Паступова мы перамяшчаемся ў Вялiкае княства Лiтоўскае, Рэч Паспалiтую, Расiйскую iмперыю, Савецкi Саюз, сучасную Беларусь.
Гэты музей распавядае не толькi пра ўласна дарогi, але i пра жыццё людзей, якiя па тых дарогах хадзiлi i ездзiлi. Напрыклад, знойдзеныя на беларускiх шляхах старажытнарымскiя дынарыi 145-138 гг. да н.э. сведчаць пра гандлёвыя зносiны памiж Рымскай iмперыяй i людзьмi, што некалі жылi на тэрыторыi нашай краiны. Званочак i лiхтар ямшчыка нагадва-юць пра час, калi беларускiя землi былi ў складзе Расiйскай iмперыi. Тады па нашых дарогах праносiлася шмат паштовых экiпажаў, заўсёды быў поўны гасцей Дом станцыйнага наглядчыка. Вытанчаная цыгарэтнiца XIX стагоддзя пераносiць у час “тургенеўскiх дзяўчат” i няўрымслiвых герояў таго часу. Па словах Саўла Iофэ, было б добра сабраць такія рэчы ў асобную экспазiцыю, прысвечаную штодзённаму жыццю чалавека, якi будуе дарогi, жыве пры іх ці знаходзiцца ў дарозе:
— У фондах музея каля васьмi тысяч экспанатаў. Некаторыя з iх раней выкарыстоўвалi жыхары Беларусi ў гаспадарцы. Напрыклад, у адной са старых сядзiбаў Валожыншчыны дарожнiкi знайшлi драўляныя жорны XVI стагоддзя. Яны захаваліся ў вельмi добрым стане, з іх дапамогай можна i сёння памалоць зярняты на муку. У XVIII стагоддзі жорны ўжо рабiлі каменнымi, таму гэты экспанат, можна сказаць, унiкальны, у iншых музеях краiны такога няма.
Унiкальная ў сваiм ро-дзе і экспазiцыя пад адкрытым небам, ва ўнутраным дворыку. Тут можна не толькi памацаць экспанаты рукамi, да чаго звычайна прагнуць усе наведвальнiкi музеяў, але і прайсцiся па iх, адчуваючы подых стагоддзяў. Брукаванка, трылiнка, клiнкер... — усё гэта ўзоры дарожных пакрыццяў. Прыцягвае ўвагу тарцовая драўляная маставая. Яна выкладзена з акуратных пянькоў аднолькавай вышынi. Такiя сцежкi пачалi будаваць у нас у XVI стагоддзі.
Дарогi адкрытай экспазiцыi вядуць да мосцiка, на ўзор тых, што будавалiся на Беларусi з XVI стагоддзя. Побач — верставыя слупы XVIII стагоддзя. Адзiн з iх, сапраўдны, быў перавезены з Кацярынінскага тракта старога ўчастка дарогi з Талочына на Оршу. З другога боку дарог стаiць узноўлены Радзiвiлаў камень. Арыгiнал XII ст. быў узарваны ў 1938 годзе падчас будаўнiцтва шашы Мiнск-Масква. Стаiць пры дарозе і каплiчка: там раней кожны падарожны мог памалiцца за шчаслiвае вяртанне дадому.
Саўл Рыгор’евiч хоча пракласцi ў адкрытай экспазiцыi яшчэ адну дарогу — драўляную. Ёсць таксама жаданне пабудаваць печ-каменку па ўзору той, што была адкапана археолагам Георгiем Штыхавым. Заключным штрыхом у агульнай кампазiцыi павiнна стаць драўляная фiгура дарожнiка ў натуральную велічыню. Яна будзе стаяць пры ўваходзе ў экспазiцыю i вiтаць наведвальнiкаў, што прыходзяць, каб павандраваць па дарогах гiсторыi.

Нiна Шпакоўская


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яшчэ да нашай эры на Палессі ўмелі рабіць гаці
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика