У двары петлi, у лазнi — мяса. 21.by

У двары петлi, у лазнi — мяса

29.01.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра незаконную здабычу дзiка ў арандаваных угоддзях дзяржiнспектарам паведамiў дырэктар "Паляўнiчай гаспадаркi "Каралеўскае паляванне" ААТ "Барысаўскi мясакамбiнат".

Тыя на месцы сапраўды знайшлi тушу дзiка-сяголетка, а з другой пятлi жывёлу ўжо нехта паспеў забраць. Сляды возу i крывi прывялi работнiкаў мiлiцыi да лазнi жыхара вёскi Пагарэлае Барысаўскага раёна. Менавiта тут былi знойдзены вантробы, рэшткi мяса i поўсцi дзiкай жывёлы, а ў двары — самаробныя петлi са стальнога тросу. Нанесеная прыродзе шкода ад незаконнага палявання ацэнена ў 4,2 мiльёна рублёў.

А работнiкi Смаргонскай мiжрайiнспекцыi, выехаўшы па сiгнале паляўнiчых, якiя ў паляўнiчых угоддзях знайшлi ў пятлi дзiка, на месцы выявiлi i канфiскавалi... 22 такiя незаконныя прылады для здабычы дзiкiх жывёл. Разглядаецца пытанне наконт узбуджэння крымiнальнай справы.

Скарысталiся заморам рыбы?

У пойме ракi Пцiч у Петрыкаўскiм раёне падчас прыродаахоўнага рэйду работнiкi Ляскавiцкай мiжрайiнспекцыi заўважылi групу рыбакоў.

Апошнiя таксама прыкмецiлi дзяржiнспектраў i... разбеглiся хто куды, пакiнуўшы на лёдзе пяць мяхоў з рыбай. А на самiм вадаёме быў выяўлены замор, пра што былi праiнфармаваныя кiраўнiкi ўсiх зацiкаўленых ведамстваў. Проба вады паказала, што ўтрыманне кiслароду ў ёй больш чым у 2,5 раза меншае, чым належыць па норме. Канфiскаваная рыба агульнай вагой 250 кiлаграмаў перададзена ў ППУП "Калiнкавiцкая зверагаспадарка" Белкаапсаюза.

Маразы, незаконныя вышкi, дзiкi...

У паляўнiчых угоддзях Верхнядзвiнскай раённай структуры таварыства паляўнiчых i рыбаловаў невядомыя асобы абсталявалi падкормачныя пляцоўкi i вышкi для палявання.

Пры праверцы сiгналу пра гэта дзяржiнспектары на дзвюх з трох выяўленых такiх пляцовак з вышкамi знайшлi сляды крывi дзiкiх жывёл i iншыя доказы, якiя сведчылi пра правядзенне тут незаконных паляванняў. Паблiзу вёскi Маразы былi знойдзены пяць шкур i вантробы дзiкоў. Да пошукаў зламыснiкаў падключылася мiлiцыя. Праваахоўнiкi затрымалi аднаго з падазроных — жыхара гэтай вёскi. Нанесеная прыродным рэсурсам шкода ацэнена ў 10,5 мiльёна рублёў.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра незаконную здабычу дзiка ў арандаваных угоддзях дзяржiнспектарам паведамiў дырэктар "Паляўнiчай гаспадаркi "Каралеўскае паляванне" ААТ "Барысаўскi мясакамбiнат".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика