«Ганцавіцкі час» толькі цяпер вяртаецца ў шапікі
29.01.2010 16:25
—
Новости Общества
|
Недзяржаўная рэгіянальная газета «Ганцавіцкі час» нарэшце заключыла дамову з РУП «Брэстаблсаюздрук» на продаж выдання ў кіёсках. Дамова аб супрацоўніцтве прыйшла ў рэдакцыю толькі на гэтым тыдні, хоць як вынікае з дакумента, падпісаны дырэктарам «Брэстаблсаюздруку» Васілём Марэйкам ён быў яшчэ месяц таму. Паводле дамовы, заключанай да канца 2010 года, у кіёскі Ганцавічаў будзе паступаць 150 асобнікаў «Ганцавіцкага часу». Як зазначыў рэдактар выдання Аляксей Белы, рэдакцыя мяркуе, што ўжо на наступным тыдні чытачы змогуць набываць «Ганцавіцкі час» у кіёсках «Саюздруку». Што ж да вяртання газеты ў падпіску, то, нягледзячы на ўнесеную рэдакцыяй аплату за ўключэнне выдання ў каталог, чытачы «Ганцавіцкага часу» не змаглі выпісаць газету на 1 першы квартал 2010 года. У Брэсцкім філіяле «Белпошты» запэўніваць, што праблема выключна тэхнічная і тычыцца не толькі «ГЧ», і што новыя падпісныя каталогі хутка будуць гатовыя. Рэдакцыя недзяржаўнай газеты спадзяецца, што бліжэйшым часам усе непаразуменні будуць вырашаныя, і падпіска на другі квартал пройдзе больш паспяхова. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Недзяржаўная рэгіянальная газета «Ганцавіцкі час» нарэшце заключыла дамову з РУП «Брэстаблсаюздрук» на продаж выдання ў кіёсках.Дамова аб супрацоўніцтве...
|
|