5+5 ці толькі апазіцыянеры. 21.by

5+5 ці толькі апазіцыянеры

29.01.2010 16:56 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Еўрапарламент прапаноўвае ўладам Беларусі два варыянты фарміравання беларускай дэлегацыі ў парламенцкай асамблеі палітыкі Еўрасаюза «Усходняе партнёрства» (Еўранест).

Як зазначыў у інтэрв’ю польскай «Rzeczpospolita» ад 28 студзеня кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю, польскі дэпутат Яцэк Пратасевіч, або ў Еўранест увойдуць пяць дэпутатаў Нацыянальнага сходу і пяць прадстаўнікоў апазіцыі, або ўсе дзесяць месцаў зоймуць толькі апазіцыянеры.

Пратасевіч нагадаў, што ў дачыненні да Беларусі дзейнічаюць шэраг санкцый, і яе прадстаўнікі, у адрозненне ад дэлегатаў іншых краін «Усходняга партнёрства» (Азербайджана, Арменіі, Грузіі, Малдовы і Украіны), могуць мець толькі статус назіральнікаў, а не членаў асамблеі. Паводле інфармацыі «Pzeczpospolita», афіцыйны Мінск даў еўрачыноўнікам зразумець, што формула «5+5» магчымая, калі беларускія ўлады «будуць мець уплыў на адбор удзельнікаў ад апазіцыі». Аднак парламент ЕС на такі крок пакуль не пагаджаецца.

Як паведамлялася, у канцы лютага Мінск наведае азнаямленчая місія Еўрапарламента, якая плануе правесці сустрэчы з

прадстаўнікамі ўлады і грамадзянскай супольнасці.

***

Праграма «Усходняе партнёрства» ўключае 27 краін ЕС і шэсць дзяржаў‑партнёраў: Азербайджан, Арменію, Беларусь, Грузію, Малдову і Украіну.

Яна прадугледжвае палітычнае і эканамічнае збліжэнне з ЕС.

23 кастрычніка 2009 года ў Стакгольме была сфарміравана рабочая група па стварэнні канцэпцыі парламенцкай асамблеі «Усходняга партнёрства» (Еўранест). Плануецца, што ў Еўранест увойдуць 60 дэпутатаў Еўрапарламента і 60 дэпутатаў з краін‑партнёраў (па 10 прадстаўнікоў ад кожнай).

Інаўгурацыйная канферэнцыя Еўранеста запланавана на 24 сакавіка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Еўрапарламент прапаноўвае два варыянты фарміравання беларускай дэлегацыі ў Еўранесце.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика