У Мінску праходзіць устаноўчы з'езд арганізацыі «Малады фронт»
30.01.2010 15:50
—
Новости Общества
|
Устаноўчы з"езд маладзёжнай арганізацыі «Малады фронт» пачаў працу 30 студзеня ў памяшканні мінскай штаб-кватэры Партыі БНФ. З"езд будзе праходзіць у закрытым рэжыме, паведаміў перад адкрыццём мерапрыемства кіраўнік арганізацыі Зміцер Дашкевіч. «Мы не запрашалі на яго журналістаў, бо тут будуць вырашацца ўнутраныя пытанні арганізацыі», — растлумачыў ён. На з"езд прыехалі дэлегаты з усіх абласцей Беларусі. Кіраўнік «Маладога фронту» нагадаў, што арганізатары з"езда падавалі заяўкі на выдзяленне памяшкання для яго правядзення больш чым у дзесяць грамадскіх і культурных устаноў. «Аднак ва ўсіх установах у выдзяленні памяшканняў нам было адмоўлена. Прычыны адмоў стандартныя: ці памяшканне занятае, ці ў ім вядзецца рамонт. А Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр адмовіў у памяшканні таму, што адзін з заснавальнікаў гэтай установы, Мінгарвыканкам, не даў згоду на выдзяленне памяшкання», — сказаў Дашкевіч. З"езд плануе зацвердзіць праграму і статут аб"яднання, абраць кіраўніцтва арганізацыі, прыняць некаторыя рэзалюцыі. «Гэта значыць выканаць усё тое, што неабходна для рэгістрацыі арганізацыі ў Міністэрстве юстыцыі», — заявіў Дашкевіч. Пры гэтым ён адзначыў, што не мае ніякіх ілюзій наконт магчымасці рэгістрацыі арганізацыі. «У 2006 і 2007 мы распачалі цэлы шэраг спроб па рэгістрацыі арганізацыі. І гэта пазбаўляе ўладу самага галоўнага аргументу — нібы мы не жадаем рэгістравацца, спецыяльна правакуем сітуацыю. Я не магу не адзначыць, што ўлады адмаўляюць у рэгістрацыі «МФ» па надуманых прычынах. Калі ў выпадку з БХД ёсць хоць бы фармальныя спасылкі на юрыдычныя рэчы, то ў нас адсутнічае нават такая фармальнасць. Напрыклад, на спробу зарэгістравацца ў 2007 годзе нам адказалі, што ў нашай арганізацыі шмат асуджаных за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Гэта значыць нас асудзілі за дзейнасць незарэгістраванай арганізацыі, і на гэтай падставе рэгістраваць адмаўляюцца. Гэта абсурд. Таму цяпер проста чарговая спроба зарэгістравацца. Мы яшчэ раз прадэманструем усю абсурднасць беларускаму грамадству, міжнароднай супольнасці», — заявіў Дашкевіч. Гэта будзе ўжо шостая з 2000 года спроба зарэгістраваць «Малады фронт» у Беларусі. Афіцыйна арганізацыя зарэгістравана ў Чэхіі як міжнароднае маладзёжнае аб"яднанне. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З'езд будзе праходзіць у закрытым рэжыме.
|
|