Эксперт: правядзенне платных факультатываў у школах трэба цалкам выключыць. 21.by

Эксперт: правядзенне платных факультатываў у школах трэба цалкам выключыць

31.01.2010 02:00 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вялiкiя вучэбныя нагрузкi, прэтэнзii да падручнiкаў, арганiзацыя шостага школьнага дня i нездавальняючая якасць школьных факультатыўных заняткаў — менавiта на гэтых праблемах засяродзiла ўвагу ў сваiм выступленнi на калегii Мiнiстэрства адукацыi, дзе падводзiлiся вынiкi за мiнулы год, намеснiк начальнiка Галоўнага iдэалагiчнага ўпраўлення — начальнiк Упраўлення сацыяльна-культурнай палiтыкi Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Iрына Дрыга.

Iрына Дрыга выказала ўдзячнасць за тую вялiкую аператыўную працу, што была праведзена галiной па выкананнi патрабаванняў Дэкрэта № 15 Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь .

— Мы змаглi зрабiць так, каб пераход да адзiнаццацiгодкi прайшоў без сацыяльных узрушэнняў. Спадзяюся, што выкладчыцкi корпус краiны i надалей будзе для нас надзейнай апорай, i мы разам паспяхова вырашым любыя задачы, — падкрэслiла Iрына Дрыга. — Аднак асобна хацелася б спынiцца на праблемных момантах, якiя былi выяўлены ў ходзе правядзення манiторынгу i абмяркоўвалiся на калегii ў Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта. Перад калегiяй наш iнфармацыйна-аналiтычны цэнтр праводзiў апытанне сярод вучняў, бацькоў i педагогаў, падчас якога высветлiлася, што адной з галоўных праблем школьнага жыцця па-ранейшаму застаюцца вялiкiя вучэбныя нагрузкi — на iснаванне гэтай праблемы паказала трэцяя частка апытаных. Акрамя таго, у ходзе манiторынгу некаторыя рэспандэнты звярнулi ўвагу на недапрацоўкi ў змесце школьных праграм i змесце падручнiкаў. Прэтэнзii да падручнiкаў, на жаль, ранейшыя — гэта наяўнасць залiшняй iнфармацыi i навукападобнасць у выкладаннi. Таму намi была пастаўлена задача на працягу гэтага навучальнага года правесцi аналiз укаранення новых адукацыйных стандартаў i вучэбных праграм, улiчыць прапановы настаўнiкаў-практыкаў i, пры неабходнасцi, забяспечыць дапрацоўку праграмных дакументаў.

Асобная ўвага, па словах Iрыны Дрыгi, будзе надавацца ўдасканаленню выкладання ў школе прадмета "Фiзiчная культура i здароўе" i замежных моў. Для прыкладу, будуць вырашацца пытаннi стварэння нацыянальных падручнiкаў па замежных мовах для навучэнцаў гiмназiй. Разглядаецца магчымасць падзелу класаў на тры групы пры выкладаннi замежнай мовы (калi дазволяць фiнансы). Таксама будзе пераглядацца пералiк абсталявання для кабiнетаў па вывучэннi замежных моў — каб iх аснашчанасць адпавядала сучасным тэхнiчным магчымасцям i сучасным патрабаванням да выкладання замежных моў. А на фiзкультуры галоўны ўхiл, на думку настаўнiкаў-практыкаў, павiнен быць зроблены ў бок умацавання i захавання здароўя, каб не вучыць дзяцей выконваць толькi фiзiчныя нарматывы, а прывiць iм жаданне рэгулярна займацца фiзiчнай культурай, каб яны выйшлi са школы з такой устойлiвай звычкай.

Другая праблема, якую выявiў манiторынг — гэта незадаволенасць якасцю факультатыўных заняткаў. Настаўнiкi, у прыватнасцi, звярталi ўвагу на тое, што факультатывы былi слаба забяспечаныя неабходнай для iх правядзення вучэбна-метадычнай лiтаратурай i тэхнiчнымi сродкамi навучання.

— Уявiце сабе, што мiжшкольны факультатыў па працоўным навучаннi праводзiцца ў пакоi, падзеленым на дзве часткi: у адной частцы памяшкання стаяць старыя швейныя машынкi, а ў другой — састарэлыя плiты. I гэта ў Мiнску, — падкрэслiла Iрына Дрыга. — Хачу звярнуць увагу на тое, што ў лютым-сакавiку будзе праведзены манiторынг эфектыўнасцi правядзення факультатыўных заняткаў, i па яго вынiках плануецца прыняць адпаведныя меры на ўзроўнi Мiнiстэрства адукацыi. Хачу таксама ўсiх папярэдзiць аб тым, што трэба цалкам выключыць правядзенне факультатыўных заняткаў на платнай аснове. Да нас паступаюць скаргi ад бацькоў, асаблiва часта яны датычацца правядзення платных факультатываў па замежных мовах. Трэба сачыць i за iдэалагiчным зместам вучэбнай лiтаратуры. У якасцi прыкладу можна прывесцi падручнiк па грамадазнаўстве, прызначаны для вучняў 9-х i 10-х класаў. Напрыклад, раздзел пра палiтычных лiдараў суправаджае фатаграфiя кiраўнiкоў дзяржаў "вялiкай вясьмёркi". Але цi патрэбна нашым дзецям ведаць у твар кiраўнiкоў Iндыi або Бразiлii? Цi не лепш было змясцiць фатаграфiю Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь з кiраўнiкамi краiн СНД? Цi ў раздзеле "грошы" мы бачым на iлюстрацыi грошы любых краiн, але толькi не беларускiя. Таксама ў падручнiку паведамляецца, што парламент фармiруе ўрад, прызначае i адпраўляе ў адстаўку мiнiстраў. Прабачце, пра парламент якой краiны iдзе размова? Беларускi парламент вырашае iншыя задачы. Напэўна, нашых дзяцей трэба навучаць i выхоўваць усё ж на нашых прыкладах! А да стварэння падручнiкаў трэба прыцягваць настаўнiкаў-практыкаў, i ў першую чаргу — фiналiстаў рэспублiканскага конкурсу "Настаўнiк года".

Цяпер пра шосты школьны дзень. Для таго, каб прыцягнуць у школу дзяцей, трэба ўлiчваць i iнтарэсы школьнiкаў, i iнтарэсы iх бацькоў. А наколькi нам вядома, у Мiнску, а, магчыма, i ў iншых рэгiёнах, дзяцей прымушаюць удзельнiчаць у культурна-масавых мерапрыемствах. Аднак калi вучнi па некалькi разоў пад прымусам наведваюць адзiн i той жа музей, то пра якi выхаваўчы эфект можа весцiся гаворка? Манiторынг па арганiзацыi i правядзеннi шостага школьнага дня будзе праведзены ў краiне ў красавiку-маi.

Iрына Дрыга паведамiла членам калегii, што днямi кiраўнiком дзяржавы быў падпiсаны ўказ, якi зацвярджае палажэнне аб кадэцкiх вучылiшчах. Гэта значыць, што цяпер з'явiлася магчымасць ствараць новыя выхаваўчыя ўстановы, якiя, з аднаго боку, дапамогуць многiм сiротам атрымаць пуцёўку ў дарослае самастойнае жыццё, а з iншага — дапамогуць стаць сапраўднымi мужчынамi, якiя не баяцца воiнскай службы.

— Але хачу папярэдзiць, што не трэба пераўтвараць стварэнне такiх устаноў ва ўсеагульную педагагiчную кампанiю, — падкрэслiла Iрына Дрыга. — Адкрываць iх трэба там, дзе ёсць у гэтым патрэба i дзе ёсць база — школа-iнтэрнат або дзiцячы дом, якiя можна пераўтварыць у кадэцкае вучылiшча. I, галоўнае, там, дзе ёсць педагогi з вайсковым вопытам, якiя змогуць стаць добрым прыкладам для падлеткаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вялiкiя вучэбныя нагрузкi, арганiзацыя шостага школьнага дня i нездавальняючая якасць школьных факультатыўных заняткаў — на гэтых праблемах засяродзiла ўвагу намеснiк начальнiка Галоўнага iдэалагiчнага ўпраўлення — начальнiк Упраўлення сацыяльна-культурнай палiтыкi Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Iрына Дрыга
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика