Беларусь зняла абмежаванні на аздараўленне дзяцей за мяжой
01.02.2010 11:31
—
Новости Общества
|
Беларусь адмяніла абмежаванні пры накіраванні дзяцей на аздараўленне ў замежныя дзяржавы, з якімі заключаны міжнародныя дагаворы, па ўзросту і колькасці выездаў у адну і тую ж замежную дзяржаву. Адпаведны ўказ №59 Аляксандр Лукашэнка падпісаў 28 студзеня. Да падпісання гэтага дакумента на аздараўленне за мяжу ў тыя дзяржавы, з якімі Беларусь заключыла міжнародныя дамовы да 1 кастрычніка 2008 года, накіроўваліся дзеці ва ўзросце ад 7 да 18 гадоў, а ў замежных дзяржавах, з якімі Беларусь заключыла міжнародныя дагаворы пасля 1 кастрычніка 2008 года, маглі прайсці аздараўленне дзеці ва ўзросце ад 7 да 14 гадоў. Акрамя таго, былі ўстаноўлены абмежаванні па колькасці выездаў дзяцей на аздараўленне (не больш як тры разы ў адну і тую ж замежную дзяржаву), за выключэннем замежных дзяржаў, з якімі Беларусь заключыла міжнародныя дагаворы да 1 кастрычніка 2008 года. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь адмяніла абмежаванні пры накіраванні дзяцей на аздараўленне ў замежныя дзяржавы, з якімі заключаны міжнародныя дагаворы, па ўзросту і колькасці выездаў... |
|