Сяргей Серабро выкліканы на допыт. 21.by

Сяргей Серабро выкліканы на допыт

01.02.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Віцебскі журналіст і рэдактар сайту “Народныя навіны Віцебска” мусіць зьявіцца на допыт у абласную міліцэйскую ўправу папярэдніх расьсьледаваньняў.Позву яму выпісала сьледчая Аксана Муравіцкая, якая вядзе справу Сяргея Каваленкі – сябра КХП БНФ, які 7-га студзеня вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг на галоўнай гарадзкой ёлцы на плошчы Перамогі.

У позьве Сяргея Серабро напісана, што яго выклікаюць у міліцыю ў якасьці сьведкі, але не пазначана, па якой справе.
Журналіст атрымаў яе 26-га студзеня, калі яму вярнулі аргтэхніку, канфіскаваную падчас ранейшага ператрусу. Сьледчая спадарыня Муравіцкая зазначыла, што ён мусіць патлумачыць, каму належыць гэтая аргтэхніка, што была ў ягонай кватэры – фотаапарат і два сыстэмныя блёкі кампутараў. Дарэчы, гаспадару вярнулі маёмасьць толькі пасьля скаргі ў пракуратуру – канфіскацыя праходзіла ў адсутнасьць Сяргея Серабро.

Журналіст лічыць, што інтарэс да яго з боку міліцыянтаў выкліканы ўчынкам Каваленкі. Сяргей сфатаграфаваў, як той вывешваў на ёлцы бел-чырвона-белы сьцяг. Тады міліцыянты затрымалі спадара Серабро і загадалі паказаць ім адзьнятае, але зрабіць гэта не атрымалася па тэхнічных прычынах. Затрыманага адпусьцілі, перапісаўшы ягоныя асабістыя дадзеныя, а неўзабаве фотаздымкі Сяргея Серабро з выявай сьцягу на ёлцы зьявіліся на сайце Народныя Навіны Віцебску.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Віцебскі журналіст і рэдактар сайту “Народныя навіны Віцебска” мусіць зьявіцца на допыт у абласную міліцэйскую ўправу папярэдніх расьсьледаваньняў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика