Фінляндыя гатова адкрыць дыппрадстаўніцтва ў Мінску
01.02.2010 15:45
—
Новости Общества
|
Пра гэта на нарадзе ў МЗС Фінляндыі заявіў кіраўнік міністэрства Аляксандр Стуб, паведамляе прэс‑служба ведамства. «Паміж Мінскам і Хельсінкі ўсяго 800 км. Нашы адносіны маюць вялікі эканамічны патэнцыял, і мы павінны максімальна ім скарыстацца», — заявіў Стуб. Ён таксама падкрэсліў, што ёсць добрыя ўмовы для развіцця двухбаковых сувязяў, якія за апошнія гады пашырыліся. Фінляндыя таксама імкнецца развіваць дэмакратыю ў Беларусі, сказаў фінскі міністр. «Правы чалавека ляжаць у аснове нашай знешняй палітыкі — мы можам рабіць уплыў уласным прыкладам», — лічыць Стуб. Паводле меркавання кіраўніка МЗС Фінляндыі, у Беларусі «прыкметны паступовы прагрэс, але не ўсё ў норме з пункту гледжання правоў чалавека і вяршэнства закона». «Але кірунак [развіцця] дакладны», — сказаў Стуб. Ён адзначыў, што Беларусь важная як сусед Фінляндыі, таму фінскае дыппрадстаўніцтва ў Мінску «апраўданае». 29 студзеня ў Хельсінкі быў апублікаваны першы афіцыйны дакумент аб развіцці адносін з краінамі Усходняй Еўропы, Паўднёвага Каўказа і Цэнтральнай Азіі. Дакумент уключае ацэнку развіцця рэгіёну і двухбаковыя адносіны гэтых краін з Фінляндыяй і Еўрасаюзам. Галоўнымі мэтамі палітыкі ў рэгіёне вызначана падтрымка дэмакратыі і правоў чалавека, прадухіленне канфліктаў і ўмацаванне знешняй палітыкі ЕС. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта на нарадзе ў МЗС Фінляндыі заявіў кіраўнік міністэрства Аляксандр Стуб, паведамляе прэс‑служба ведамства. «Паміж Мінскам і Хельсінкі ўсяго 800 км.... |
|