Чаму ў вёсцы Калядзічы "цвіце" бяроза
03.02.2010 10:51
—
Новости Общества
|
Пра загадкавыя кусцікі амялы, якія зімой зелянеюць на таполях, клёнах, соснах, вербах, бярозах і, здараецца, нават на пладовых дрэвах, карэспандэнту газеты "Раённыя будні" расказала майстар участка "Зелянгас" Марыя КАНДАРЭВІЧ: — АМЯЛА (у перакладзе з лацінскай мовы "белы клей") альбо дубовыя ягады, ці птушыны клей, як яе яшчэ называюць, — гэта сапраўды вечназялёная, кустовая, напалову паразітычная расліна. Чаму паразітычная? Таму што ў адрозненне ад іншых кустоў і траў, якія жывуць на зямлі і чэрпаюць з яе сілу карэннем, амяла жыве за кошт вады, мінеральных рэчываў і сокаў дрэва-гаспадара, да якога ёй удалося прысмактацца. У распаўсюджанні амялы прымаюць удзел птушкі, найбольш — дразды. Яны любяць харчавацца яе ягадамі. А потым, пералятаючы з галінкі на галінку, пэцкаюць іх клейкім рэчывам, у якім знаходзіцца насенне — зародкі амялы. Гэтыя зародкі прыклейваюцца да кары і праз некаторы час пачынаюць прарастаць, укараняючыся і ў драўніну. Хутка на дрэве вырастаюць зялёныя кусцікі. Яны цвітуць дробнымі зеленавата-жоўтага колеру кветачкамі, з якіх развіваюцца белыя плады — ілжывыя ягады дыяметрам да 1 см. СА СТАРАЖЫТНАСЦІ з амялой звязана шмат прыкмет і прымхаў. Напрыклад, рымляне лічылі, што амяла садзейнічае зачаццю. Таму многія жанчыны стараліся заўсёды насіць яе з сабой. 4-5 тысяч гадоў да нашай эры ў Рыме цэлае племя было вылечана здабытымі з галінак амялы лекамі ад чумы. Амяла была сімвалам міру ў Скандынавіі. Ёю ўпрыгожвалі дамы, каб засцерагчыся ад чараў. Калі ворагам выпадала сустрэцца пад дрэвам, на якім расла амяла, то яны былі абавязаны скласці зброю і ў гэты дзень не ваяваць. Разам з тым, амяла лічылася маланкавай раслінай. Яе прысутнасць заклікана была засцерагчы дом ад грому і маланкі. А ў Англіі да цяперашняга часу існуе звычай цалавацца на Ражство пад дрэвам з амялой. Каб было здароўе і шчасце. У краінах Еўропы пад дрэвамі з амялой закопвалі скарбы. Расліна служыла прыкметай, па якой потым можна было адшукаць патрэбнае месца. Таму што на адным і тым жа дрэве амяла можа паразітаваць да 40 гадоў. ЯШЧЭ Авіцэна шырока прымяняў амялу для лячэння запушчаных ран, язваў страўніка, артрытаў, а таксама пры павелічэнні ці ўшчыльненні селязёнкі. Сучасная медыцына таксама надае вялікае значэнне вывучэнню лекавых уласцівасцей амялы. У Швейцарыі існуе цэлы інстытут, які з 30-х гадоў мінулага стагоддзя даследуе гэтую расліну. Вядома, што амяла спыняе крывацёк, зніжае крывяны ціск, хутка адводзіць мачу, змяншае ўзбу-джальнасць нервовай сістэмы, частату і глыбіню прыступаў эпілепсіі. Амялу прымяняюць пры комплексным лячэнні цукровага дыябету, таму што яна зніжае ўзровень цукру і халестэрыну ў крыві. Прымаючы ранкам нашча па адной сталовай лыжцы соку амялы, растворанага ў 100 мл кіпню, можна збавіцца ад запораў, гемаройных крывацёкаў. Здольнасць амялы звязваць і выводзіць з арганізма солі робіць актуальным яе прыём пры падагры, артрыце, астэахандрозе і мачакаменнай хваробе. Сок амялы дапамагае паспяхова змагацца з пагрозай узнікнення інсульту, інфаркту і паражэння крывяносных сасудаў. Прымяняецца амяла і ў анкалогіі. Напрыклад, у Швейцарыі для лячэння ракавых хворых з поспехам прымяняюць экстрат гэтай расліны. Людзям, якія пакутуюць ад алергіі, экзэмы, бранхіяльнай астмы, рэўматызму, карысна працяглы час выпіваць па 1-2 чайнай лыжцы соку амялы ў суткі. Можна спалучаць прыём соку і прымочкі і кампрэсы з іх. Спосаб прымянення: адну чайную лыжку лісця амялы настаяць у шклянцы кіпячонай вады. Альбо 30 г. амялы адварыць у адным літры вады. І тое, і другое прымаць па трэцяй частцы шклянкі тры разы ў дзень. Збіраюць амялу зімой або ранняй вясной (да сакавіка). Кусцікі зразаюць сучкарэзам, адбіраюць лісцікі і галінкі таўшчынёй не большыя за карандаш, высушваюць і захоўваюць адзін год. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прычына такого "цвіцення" - кусцікі амялы, якія зімой зелянеюць на дрэвах |
|