Харватыя ж можа палегчыць візавы рэжым для беларусаў
04.02.2010 13:35
—
Новости Общества
|
Палегчаны візавы рэжым, які дзейнічаў у мінулым годзе для расійскіх і ўкраінскіх турыстаў, у 2010 годзе Харватыя можа распаўсюдзіць і на беларусаў. Расійскія СМІ паведамляюць, што сёлета «бязвізавы» перыяд плануюць павялічыць на месяц: з 1 красавіка па 31 кастрычніка. Сапраўды, мне вядома такая інфармацыя, — распавёў Дзмітры Платкоў, дырэктар кампаніі «ВЛП». — Афіцыйна яе павінны абнародаваць у найбліжэйшы час. Зараз з харвацкага боку вядзецца вельмі сур’ёзная праца па палягчэнні візавага рэжыму, і я вельмі спадзяюся, што сёлета ім удасца давесці яе да канца. Бязвізавы рэжым мог бы значна павялічыць турыстычны паток з Беларусі ў Харватыю». *** Летась грамадзяне Расіі і Украіны маглі наведваць Харватыю без турыстычных ваўчараў і запрашэнняў, толькі пры наяўнасці дзеючага замежнага пашпарта. Між тым, цяперашні сезон можа ў Харватыі стаць апошнім бязвізавым сезонам для турыстаў з СНД. Рэч у тым, што ў 2012 годзе краіна плануе ўступіць у ЕС, і летні сезон‑2011 можа прысвяціць дэманстрацыі надзейнасці сваіх межаў удзельнікам Шэнгенскага пагаднення. «Пакуль я не бачу нейкай сур’ёзнай падрыхтоўкі Харватыі да ўступлення ў ЕС, — паведаміў Дзмітры Платкоў, — не думаю, што краіне ўдасца ў 2012 годзе стаць часткай Еўрасаюза. У любым выпадку, шэнгенская харвацкая віза з аднаго боку можа быць зручней для беларускіх турыстаў, а з другога, пакет дакументаў, неабходны для яе атрымання, ўскладніцца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Палегчаны візавы рэжым, які дзейнічаў у мінулым годзе для расійскіх і ўкраінскіх турыстаў, у 2010 годзе Харватыя можа распаўсюдзіць і на беларусаў.Расійскія СМІ...
|
|