Суд над журналістам Белсату Іванам Шульгой працягваецца
04.02.2010
—
Новости Общества
|
13.15 Усіх журналістаў выдалілі з будунку суду,матывуючы тым, што цяпер там перапынак. Аднак сам судовы працэсам над Іванам Шульгой працягваецца. Журналісты чакаюць на вуліцы. 12.40 У судзе Савецкага раёну Менску пачаўся разгляд справы журналіста Белсату Івана Шульгі. У залю, дзе пачаўся суд, нікога не пусьцілі. У чым абвінавачваюць журналіста дакладна невядома. Справу разглядае судзьдзя Аксана Рэлява. Ноч журналіст правёў у турме на Акрэсьціна. Па папярэдняй інфармацыі, яго абвінавачваюць у тым, што ён нібыта ўдарыў супрацоўніка міліцыі Іван Шульга, сябра грамадзкай арганізацыі "Беларуская асацыяцыя журналістаў" быў затрыманы ў Менску 3 лютага пры спробе міліцыі ўварвацца ў кватэру, якую здымае прадстаўнік тэлеканалу Белсат. Каля 15-й гадзіны трое супрацоўнікаў міліцыі ўчынілі спробу ўварвацца ў кватэру, якую здымае прадстаўнік тэлеканалу "Белсат" у Менску. Адначасова ў кватэры адключылі электрычнасьць. У той час у кватэры былі беларускія журналісты. Міліцыянты затрымалі незалежнага журналіста Івана Шульгу. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Працэс над Іванам Шульгой адбываецца ў судзе Савецкага раёну Менску. Ноч журналіст правёў у турме на Акрэсьціна. Яго абвінавачваюць у дробным хуліганстве (артыкул 17.1 КаАП). АБНАЎЛЯЕЦЦА
|
|