«Малады Фронт» не пусцілі ў Crown Plaza. 21.by

«Малады Фронт» не пусцілі ў Crown Plaza

04.02.2010 17:54 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З арганізацыяй разарвалі дамову на арэнду залі для ўручэння 14 лютага 1‑й нацыянальнай прэміі «Любоў да Беларусі», заснаванай «Маладым фронтам».

Пра гэта nn.by паведаміў намеснік старшыні зарэгістраванай у Чэхіі міжнароднай моладзевай арганізацыі Іван Шыла.

Дамова была падпісаная некалькі дзён таму на арэнду залы гатэля на дзве гадзіны . Меркавалася запрасіць на ўручэнне прэміі 14 лютага больш за 300 гасцей: журналістаў, прадстаўнікоў дыпламатычнага корпусу, знакамітых дзеячоў культуры і мастацтва Беларусі.

Сёння маладафронтаўцам ператэлефанавалі з гатэля і сказалі, што дамова скасаваная.

Зазначым, што беларускае незалежнае грамадства не раз праводзіла свае імпрэзы ў Crown Plaza, прыкладам, там праводзіла мерапрыемствы БХД, і прэцэдэнт з МФ — гэта першы выпадак адмовы ад адміністрацыі гатэля.

«Малады фронт будзе падаваць скаргу ў суд», — зазначыў Іван Шыла.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З моладзевай арганізацыяй разарвалі дамову на арэнду залі для ўручэння 14 лютага 1‑й нацыянальнай прэміі «Любоў да Беларусі».
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика