Еўрасаюз занепакоены новым указам аб рэгуляванні інтэрнету ў Беларусі. 21.by

Еўрасаюз занепакоены новым указам аб рэгуляванні інтэрнету ў Беларусі

05.02.2010 15:43 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Мы яшчэ дэталёва яго не вывучалі, але ствараецца ўражанне, што гэты ўказ можа прывесці да далейшага абмежавання свабоды выказванняў»,

— заявіў прэс‑сакратар вярхоўнага прадстаўніка ЕС па пытаннях знешняй палітыкі і палітыцы бяспекі Лутц Гульнер.

«Калі так адбудзецца, мы будзем расцэньваць гэта як крок у няправільным напрамку», — дадаў прэс‑сакратар.

Паводле яго слоў, паколькі ўказ набудзе моц 1 ліпеня 2010 года, Еўрасаюз будзе настойваць на тым, каб беларускі ўрад «зрабіў усё для недапушчэння абмежавання свабоды выказванняў». «Асабліва тады, калі ЕС гатовы да пашырэння адносінаў з Беларуссю», — падкрэсліў Гульнер.

На пытанне аб тым, ці паўплывае ўказ на ўдзел Беларусі ў праграме ЕС «Усходняе партнёрства», прэс‑сакратар адказаў, што гэта залежыць ад прагрэсу ў краіне ў цэлым. «Неабходны прагрэс у пэўных галінах. Згаданы ўказ, безумоўна, знаходзіцца ў гэтым кантэксце», — сказаў ён.

***

Указ «Аб мерах па ўдасканальванні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнет» быў падпісаны прэзідэнтам 1 лютага. Дакумент акрамя іншага рэгламентуе механізм абмежавання доступу да інфармацыі паводле запатрабавання карыстальніка інтэрнет‑паслуг.

Дакумент быў неадназначна ўспрыняты ў беларускім грамадстве. Шэраг экспертаў і СМІ выказваюць асцярогі, што рэалізацыя ўказа можа прывесці да абмежавання свабоды слова і закрыцця доступу да некаторых апазіцыйных сайтаў.

Прадстаўнікі апазіцыі звязваюць прыняцце ўказа з прэзідэнцкімі выбарамі, што маюць адбыцца.

На думку кіраўніцтва Беларускай асацыяцыі журналістаў, гэты дакумент мае патрэбу ў міжнароднай экспертызе.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Мы яшчэ дэталёва яго не вывучалі, але ствараецца ўражанне, што гэты ўказ можа прывесці да далейшага абмежавання свабоды выказванняў»,— заявіў прэс‑сакратар...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика