Сэрвiсная кампанiя Таёты носiць папераджальны характар. 21.by

Сэрвiсная кампанiя Таёты носiць папераджальны характар

06.02.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусi не зафiксавана пакуль нiводнага выпадку няспраўнасцi педалi акселератара ў аўтамабiлях "Таёта"

Пра гэта карэспандэнту "Звязды" паведамiў Дзмiтрый КУЧЫЦ, намеснiк дырэктара кампанii "Эмiр Мотарс", якая з'яўляецца ў Беларусi адзiным афiцыйным дылерам найбуйнейшага японскага вытворцы аўтамабiляў "Таёта Мотар Карпарэйшн".

— Уся гэта шумiха ў прэсе вакол дэфектных аўтамабiляў Toyota неапраўданая, але, на жаль, тут ужо нiчога не зробiш, — з горыччу заўважыў Дзмiтрый. — Да нас ужо звоняць перапалоханыя клiенты i пытаюцца, што iм рабiць. Але нiводнай скаргi на педаль акселератара мы пакуль не пачулi.

На сайце кампанii размешчана афiцыйная заява прэзiдэнта ТАА "Таёта Мотар" Такешы Ісагая з нагоды будучай сэрвiснай кампанii, якая звязана з работай педалi акселератара. У гэтай заяве прызнаецца, што нядаўна кампанiя "Таёта Мотар Карпарэйшн" прызнала неабходнасць палепшыць работу педалi акселератара на некаторых мадэлях аўтамабiляў Toyota. I што некаторыя мадэлi, якiя пастаўляюцца на еўрапейскi рынак, у тым лiку, Расiю, а значыць — i ў Беларусь, трапляюць пад гэту кампанiю. Разам з тым, у заяве падкрэслiваецца, што верагоднасць некарэктнай работы педалi акселератара вельмi нязначная i спецыяльная сэрвiсная кампанiя будзе насiць прэвентыўны, гэта значыць папераджальны, характар.

Пакуль не вядома, якiя менавiта мадэлi i аўтамабiлi трапяць пад дзеянне спецыяльнай сэрвiснай кампанii. Вядома толькi, пад яе не трапляе Toyota Camry, вырабленая на заводзе "Таёта Мотар Мануфэгчурынг Расiя", i аўтамабiлi, выпушчаныя для рынку Японii.

Прадстаўнiкi беларускага дылера "Таёты" запэўнiваюць, што як толькi яны атрымаюць неабходную дакументацыю, якая яшчэ распрацоўваецца, яны пiсьмова паведамяць усiм уладальнiкам тых аўтамабiляў, якiм патрабуецца замена дэталi ў педалi акселератара. Дэталь будзе замененая ў самыя хуткiя тэрмiны ў сэрвiсным цэнтры ў Мiнску.

"Згодна з даследаваннямi кампанii "Таёта" ў рэдкiх выпадках некаторыя механiзмы педалi акселератара могуць зношвацца, i, пры пэўных умовах, вяртанне педалi ў зыходнае становiшча можа быць з затрымкай", — паведамляецца ў заяве Такешы Iсагая.

— Гэта не адбываецца раптоўна, — патлумачыў iнжынер па гарантыi "Таёта Цэнтр Мiнск". — Калi дэфектная дэталь мае месца, яна праяўляе сябе паступова. Таму, калi няма нiякiх сiгналаў, ездзiць можна спакойна.

— Калi ўладальнiк аўтамабiля Toyota адчуе, што педаль газу паводзiць сябе не так, як трэба, быццам бы яе "заядае", альбо яна рыўкамi вяртаецца ў зыходнае становiшча, — гэта нагода неадкладна звярнуцца да нас, — сказаў Дзмiтрый Кучыц. — Пакуль такiх зваротаў не было.

За 2009 год афiцыйным дылерам у Беларусi былi прададзены 2644 новыя аўтамабiлi Toyota, гэта амаль на 300 больш, чым у 2008 годзе i самы высокi паказчык сярод канкурэнтаў. Наколькi канцэрну "Таёта" ўдасца утрымаць давер пакупнiкоў у наступным — пакажа час.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.    

Што рабiць, калi педаль акселератара заклiнавала падчас руху?

Дылер "Таёты" адказвае:

"Абставiны могуць вар'iравацца, таму вадзiцелi павiнны выкарыстоўваць уласную ацэнку сiтуацыi i дзейнiчаць у адпаведнасцi з ёй. Аднак, вытворца дае наступныя рэкамендацыi.

Для аўтамабiляў з механiчнай трансмiсiяй: выцiснуць педаль счаплення, уключыць нейтральную перадачу i выкарыстоўваць тармазы для кантралюемага з'езду на абочыну.

Для аўтамабiляў з аўтаматычнай трансмiсiяй, шматфункцыянальнай трансмiсiяй i варыятарам: перавядзiце рычаг пераключэння перадач у нейтральную пазiцыю i выкарыстоўвайце тормаз для кантралюемага з'езду на абочыну.

Калi вам неабходна тэрмiнова спынiцца, аўтамабiлям можна кiраваць шляхам моцнага i раўнамернага нацiскання на педаль тормазу. Не тармазiце шляхам шматразовага нацiскання на педаль тормазу, гэта можа прывесцi да расходу вакууму, якi неабходны для эфектыўнага тармажэння, i запатрабаваць больш моцнага нацiскання на педаль тормазу.

Калi немагчыма перавесцi рычаг пераключэння перадач у нейтральную пазiцыю, заглушыце рухавiк. Гэта не прывядзе да страты кiравання або кантролю тармажэння. Аднак узмацняльнiк рулявога кiравання тармазоў будзе адключаны.

Калi аўтамабiль аснашчаны кнопкай "Старт-стоп", моцна i раўнамерна нацiснiце кнопку сама мала на 2 секунды, каб заглушыць рухавiк. Не стукайце па кнопцы "Старт-стоп".

Калi аўтамабiль аснашчаны звычайным замком запальвання — ключом, павярнiце ключ запальвання ў палажэнне "ON", каб заглушыць рухавiк. Не забывайце, што ў крайнiм левым палажэннi ключа магчыма блакiроўка руля. Не вымайце ключ з замка запальвання, каб не заблакiраваць рулявое кола.

У выпадку, калi кiроўца адчуе, што педаль акселератара заклiнавала ў адкрытым становiшчы, альбо яна павольна вяртаецца, аўтамабiль можна кантраляваць шляхам моцнага i раўнамернага нацiскання на педаль тормазу. Не тармазiце шляхам шматразовага нацiскання на педаль тормазу. Аўтамабiль трэба накiраваць у найблiжэйшае бяспечнае месца i звязацца з дылерам "Таёты" для аказання дапамогi.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi не зафiксавана пакуль нiводнага выпадку няспраўнасцi педалi акселератара ў аўтамабiлях "Таёта" Пра гэта карэспандэнту "Звязды" паведамiў Дзмiтрый КУЧЫЦ, намеснiк дырэктара кампанii "Эмiр Мотарс", якая з'яўляецца ў Беларусi адзiным афiцыйным дылерам найбуйнейшага японскага вытворцы аўтамабiляў "Таёта Мотар Карпарэйшн".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика