Поспехi ёсць. І будуць
06.02.2010
—
Новости Общества
|
Вынiкам сацыяльна-эканамiчнага развiцця галiны ў 2009 годзе была прысвечана прэс-канферэнцыя, якую даў мiнiстр сувязi i iнфарматызацыi Мiкалай Пятровiч Панцялей. Першае, што было адзначана: нягледзячы на крызiс, летась, як i ў папярэднiя гады, мiнiстэрства спрацавала "стабiльна паспяхова". Тэмп росту экспарту паслуг склаў 112,7 працэнта, пры гадавым заданнi 112, сальда знешняга гандлю паслугамi — 74,4 млн долараў замест 68 планаваных. На 730 тыс. павялiчылася колькасць абанентаў шырокапалоснага доступу ў iнтэрнэт, на 1,5 млн — сотавай рухомай электрасувязi (пры гадавым заданнi 1065 тыс... I, дарэчы, iх агульная колькасць на канец 2009 года склала 9,6 млн абанентаў). Больш за 303,3 млрд рублёў (пры заданнi 281,8 млрд) склаў аб'ём будаўнiча-мантажных работ, выкананы паказчыкi па энергазберажэннi, на 220 тыс. павялiчылася колькасць асноўных тэлефонных апаратаў... Распрацавана стратэгiя iнфарматызацыi краiны, якая атрымала высокую адзнаку ўсiх экспертаў i стратэгiя развiцця электрасувязi. Але ж, як адзначыў спадар Панцялей, што зроблена, тое зроблена. Не менш напружаным абяцае быць i гэты год — з паступовым пераходам на лiчбавае тэлебачанне (дзеля чаго пабудаваны шэраг неабходных аб'ектаў, што робiць гэту задачу цалкам рэальнай) з поўным пераходам на iнтэрнэттэхналогii, на самазабеспячэнне валютай i iнш. Задачы больш чым складаныя. Але ж выконваць iх ёсць каму. Валянцiна Доўнар. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вынiкам сацыяльна-эканамiчнага развiцця галiны ў 2009 годзе была прысвечана прэс-канферэнцыя, якую даў мiнiстр сувязi i iнфарматызацыi Мiкалай Пятровiч Панцялей. |
|