Наведвальнiкi беларускiх iнтэрнэт-клубаў з 1 лiпеня павiнны будуць прад'яўляць пашпарты. 21.by

Наведвальнiкi беларускiх iнтэрнэт-клубаў з 1 лiпеня павiнны будуць прад'яўляць пашпарты

06.02.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым паведамiў мiнiстр сувязi i iнфарматызацыi Беларусi Мiкалай Панцялей, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь нумар 60, якi ўступiць у сiлу з 1 лiпеня 2010 года, прадугледжвае iдэнтыфiкацыю не абаненцкага ўстройства, а персаналiй. Значыць, карыстальнiку iнтэрнэт-клуба давядзецца прад'явiць дакумент, якi засведчвае асобу". Паводле слоў Мiкалая Панцялея, дабiцца патаннення доступу ў інтэрнэт у Беларусi магчыма, калi павялiчыць колькасць iнтэрнэт-карыстальнiкаў i скарацiць колькасць зваротаў да iнфармацыйных рэсурсаў, размешчаных на замежных пляцоўках. "На жаль, на сённяшнi дзень мы адзначаем вялiкую колькасць такiх паходаў "за мяжу". Кошт iх значна вышэйшы, чым калi б гэтыя рэсурсы размяшчалiся на беларускiх хостынг-пляцоўках. Таму адна з нашых галоўных задач — нарошчванне беларускага кантэнту".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведамiў мiнiстр сувязi i iнфарматызацыi Беларусi Мiкалай Панцялей, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь нумар 60, якi ўступiць у сiлу з 1 лiпеня 2010 года, прадугледжвае iдэнтыфiкацыю не абаненцкага ўстройства, а персаналiй. Значыць, карыстальнiку iнтэрнэт-клуба давядзецца прад'явiць дакумент, якi засведчвае асобу".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика