Страты канцэрна "Беллеспаперапрам" павялiчвалiся разам з заробкамi кiраўнiцтва. 21.by

Страты канцэрна "Беллеспаперапрам" павялiчвалiся разам з заробкамi кiраўнiцтва

06.02.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нягледзячы на страты прадпрыемстваў канцэрна "Беллеспаперапрам", заробкi кiраўнiцтва ў 3,6 раза перавышалi сярэднiя па канцэрне. Пра гэта паведамлялася на калегii КДК.

Сярэднямесячны заробак апарата кiравання канцэрна склаў 2,7 млн рублёў, у той час, як заробак звычайнага працоўнага — 754 тыс. рублёў.

Напрыклад, леташнi заробак дырэктара Навучальнага цэнтра па падрыхтоўцы, павышэннi квалiфiкацыi i перападрыхтоўцы кадраў ляснога комплексу — 5,8 млн. Старшыня канцэрна атрымоўваў каля 7 млн рублёў. На заработную плату кiраўнiцтву кожнае падпарадкаванае прадпрыемства адлiчвае 0,25 працэнта ад атрыманай выручкi. Па словах начальнiка ўпраўлення КДК Вiталя Дзераха, гэты працэнт устаноўлены са значным "запасам". І менавiта гэта дазваляе кiраўнiцтву мець такiя заробкi.

Прэмiя за металалом

Самае цiкавае, што 70 працэнтаў заробку складалi прэмii, узнагароджаннi i iншыя даплаты. Напрыклад, за збор металалому два гады таму атрымалi ўзнагароду ўсе супрацоўнiкi апарату кiравання канцэрна, а таксама iх сакратары i вадзiцелi. Дапамога па набыццi сельгаспрадукцыi кiраўнiкам канцэрна склала ад 2 млн. Такой жа была разавая прэмiя кiраўнiкам канцэрна на Дзень працаўнiкоў лесу.

— Намеснiкам старшынi i iх сем'ям аплачвалiся медыцынскiя паслугi, а таксама пуцёўкi ў санаторыi, — кажа Вiталь Дзерах. — У мiнулым годзе старшыня канцэрна Уладзiмiр Шульга атрымаў 11 мiльёнаў за чатыры санаторныя пуцёўкi ў Туапсэ.

Кватэра за кошт канцэрна

За кошт канцэрна спадару Уладзiмiру шэсць гадоў таму кампенсавалi i асноўную частку выдаткаў па будаўнiцтве кватэры (больш за 54 тыс. долараў). Гэта было зроблена згодна з яго кантрактам. Менавiта ў iм зацвярджалася бязвыплатнае пакрыццё выдаткаў на будаўнiцтва цi куплю жылля для старшынi.

Страты ў 66 млрд рублёў

У той жа час страты канцэрна за мiнулы год павялiчылiся да 66,3 млрд рублёў. Прадукцыя прадпрыемстваў канцэрна ляжыць на складах. Асноўнай прычынай, як было адзначана на калегii, стала нiзкая якасць i высокi кошт.

З-за таго ж высокага кошту прадпрыемствы канцэрна прайгралi 102 конкурсы на пастаўку мэблi i паперы. Нiзкая якасць i высокiя кошты абумоўленыя састарэлымi тэхналогiямi. Летась знос актыўнай часткi вытворчых фондаў склаў каля 63 працэнтаў, на некаторых прадпрыемствах да 80. Да канца гэтага года на прадпрыемствах "Беллеспаперапрам" павiнны скончыцца 14 праектаў па мадэрнiзацыi. Аднак, згодна з праведзеным КДК аналiзам, нi адзiн з гэтых праектаў не будзе скончаны ў тэрмiн.

314 млрд "праедзена"

— Канцэрн атрымаў 314 млрд рублёў дзяржпадтрымкi, — кажа старшыня КДК Зянон Ломаць. — Дзяржава не забывала прадпрыемства канцэрна. Без увагi ён не заставаўся. Але замест мадэрнiзацыi абсталявання i стварэння новых прадпрыемстваў дзяржпадтрымка проста "праедзена". Наконт заробку для мяне гэта ўвогуле было як адкрыццё. Я проста не меркаваў, што можна, прабачце, так нахабна развалiць вытворчасць, а сябе не забыць. Гэта сведчыць пра ўзровень кантролю... Далi дабро на заключэнне кантрактаў, у якiх на першым плане не вытворчасць, а матэрыяльнае забеспячэнне кiраўнiкоў i спецыялiстаў канцэрна. Супрацоўнiкi канцэрна нiчога не зарабляюць, яны жывуць за адлiчэннi. I сядзяць на шыi ў працаўнiкоў канцэрна.

Калегiя КДК прапанавала Савету Мiнiстраў вызвалiць з пасады старшыню канцэрна Уладзiмiра Шульгу, забяспечыць павышаны кантроль за выкарыстаннем сродкаў iнавацыйнага фонду канцэрна, якiя даюцца дзяржавай.

На гэтым справа па канцэрне не заканчваецца. Матэрыялы праверкi будуць накiраваныя ў Генеральную пракуратуру.

Настасся Занько.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нягледзячы на страты прадпрыемстваў канцэрна "Беллеспаперапрам", заробкi кiраўнiцтва ў 3,6 раза перавышалi сярэднiя па канцэрне. Пра гэта паведамлялася на калегii КДК.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика