Іх бы энергiю ды ў мiрных мэтах
06.02.2010
—
Новости Общества
|
Папярэднiя вынiкi "памяранцавай рэвалюцыi" ва Украiне ў люстэрку замежных СМI У вельмi напружаным рэжыме, азартна i рызыкоўна, а часам нават тэатральна, але з поўнай мабiлiзацыяй усiх даступных палiтычных, фiнансавых i iнфармацыйных i iншых рэсурсаў праходзiць ва Украiне кампанiя па выбарах прэзiдэнта. Жах бярэ, калi падумаеш, колькi стваральнай энергii i нервовых клетак, мяхоў грошай было дарэмна спалена ў полымi гэтай бязлiтаснай вайны амбiцый i моцных, загартаваных характараў абодвух, безумоўна, яркiх i неардынарных кандыдатаў у прэзiдэнты. Iх бы энергiю, як кажуць, ды ў мiрных мэтах. Як бы жыла сёння Украiна. Аднак жыве яна зусiм не лепш, чым пяць гадоў таму. Дазволю сабе кароткi ўспамiн. Адразу пасля перамогi ў Кiеве "памяранцавай рэвалюцыi" адзiн заходнi дыпламат, прадстаўнiк, дарэчы, вядучай краiны ЕС, упэўнена i з захапленнем казаў мне, што Украiна рухаецца ў правiльным кiрунку. Няхай бокам, часам зiгзагам, праз бар'еры i завалы мiнулага, але краiна iдзе ўперад да Дэмакратыi. Тады так думалi многiя палiтыкi ў Еўропе, яны, як i большасць заходнiх СМI, не скупiлiся на камплiменты ў адрас "памяранцавага дуэта". I не толькi на прыемныя словы былi шчодрыя амерыканскiя i заходнеўрапейскiя заступнiкi. Агульнавядома, што без iх беспрэцэдэнтна вялiкай маральнай i матэрыяльнай падтрымкi "рэвалюцыi" ды i самiх "рэвалюцыянераў" тыя наўрад цi вырвалi б уладу ў Януковiча. Вiдаць, пяць гадоў таму заходнiя сябры i дарадцы лiдараў "новай Украiны" не маглi i ў страшным сне падумаць, што з паплечнiкаў i саюзнiкаў Юшчанкi i Цiмашэнкi вельмi хутка ператворацца ў заклятых ворагаў, а iх жорсткая барацьба з цягам часу стане адной з галоўных прычын стагнацыi эканомiкi, затым i пачаткам яе паступовага разбурэння. Былы, няхай i стрыманы аптымiзм сяброў "памяранцавых рэвалюцыянераў" саступiў месца расчараванню. Танальнасць публiкацый, ацэнак аналiтыкаў, акцэнты выказванняў палiтыкаў пачалi мяняцца. Украiна паступова трапiла пад агонь крытыкi, нярэдка зубадрабiльнай, знiшчальнай. Уплывовая французская газета Lе Mоndе з сумам канстатуе, што крызiс i жорсткая палiтычная партызанская вайна зрабiла Украiну падобнай на карабель, якi страцiў кiраванне, трапiў у эканамiчны шторм. А члены каманды тым часам працягваюць спрачацца памiж сабой, выводзяць з сябе заходнiх кiраўнiкоў i мiжнародныя фiнансавыя арганiзацыi. Усе паказчыкi дасягнулi крытычных значэнняў. Вытворчасць скарачаецца, грыўня абясцэньваецца, людзi захоўваюць грошы "пад матрацам", бо не давяраюць банкам i палiтыкам, што абцяжарвае аднаўленне эканомiкi. Не менш цiкавым i паказальным ўяўляецца, так бы мовiць, сяброўскi, а таму, будзем спадзявацца, непрадузяты аналiз сiстэмных памылак i пралiкаў Юшчанкi i Цiмашэнкi, якi часта гучыць як цяжкi прысуд. Калi вельмi сцiсла, то папрокi заходнiх калегаў i аўтарытэтных эканамiчных выданняў зводзяцца да наступнага. Абодва палiтыкi прадэманстравалi поўнае неразуменне рынкавых механiзмаў; эканомiка Украiны i народ сталi асноўным пацярпелым бокам у мностве канфлiктаў, аўтарамi якiх сталi Юшчанка i Цiмашэнка. Яны за час знаходжання ва ўладзе не здолелi выявiць у сабе высокiя прафесiйныя якасцi кiраўнiкоў, неабходныя на такiх адказных пасадах. Эканамiчных ведаў нi ў iх самiх, нi ў iх камандах не хапiла не толькi на правядзенне рэформаў, але нават i на аналiз сiтуацыi ў эканомiцы краiны. Насуперак усiм клятвам у прыхiльнасцi рынкавай эканомiцы, Юшчанка i Цiмашэнка прадэманстравалi поўнае неразуменне рынкавых механiзмаў. Адкуль такiя легкадумнае стаўленне да службовых абавязкаў? Тут сябры прыходзяць да несуцяшальнай высновы: "памяранцавыя" сталi закладнiкамi сваёй празмернай самаўпэўненасцi, аднабокай арыентацыi ва ўсiх пытаннях выключна на Захад. Юшчанка i Цiмашэнка чамусьцi занадта рана сталi лiчыць Украiну часткай НАТА i заходняй эканомiкi, без пяцi хвiлiн членам Еўрасаюза. Сляпая вера ў неабмежаваную падтрымку Захадам свайго палiтычнага курсу адыграла дрэнны жарт з Юшчанкам i Цiмашэнкай, яны бяздумна i безадказна iшлi на бясконцыя канфлiкты i скандалы з Расiяй. Маглi дазволiць сабе такое задавальненне. Замест таго каб сфармiраваць баланс гарманiчных i ўзаемавыгадных адносiнаў як са сваiм усходнiм суседам, так i заходнiмi партнёрамi, i выгадна выкарыстаць удалае стратэгiчнае становiшча транзiтнай краiны расiйскiх энерганосьбiтаў у Еўропу, "памяранцавы дуэт" максiмальна ўскладнiў эканамiчныя адносiны з Расiяй. Такiя вось ацэнкi вынiкаў яго пяцiгадовага кiравання, мушу падкрэслiць, яшчэ адносна нядаўна гарачых прыхiльнiкаў новых лiдараў Украiны. Так, быў пэўны перыяд росту дабрабыту, дакладней, яго iлюзiя, якую стварыла масавая iнтэрвенцыя заходнiх банкаў i мiжнародных спекулянтаў на фiнансавы рынак краiны. Гэта прывяло да багацця грошай i атрымання крэдытаў вялiкай колькасцю юрыдычных i фiзiчных асобаў. Насельнiцтва стала радасна i iмклiва браць крэдыты i па вушы залезла у даўгi банкам. А потым грымнуў крызiс i пачаўся абвал. З Захаду ў адрас Юшчанкi i Цiмашэнкi пасыпалiся абвiнавачваннi ў развале эканомiкi краiны. Прычыны гэтага дасцiпна прааналiзаваў англiйскi дзелавы штотыднёвiк Thе Есоnоmist, якi пiша, што ў вачах Захаду iмiдж Украiны стаў "кашмарным". Бо гэта краiна ў дэфолтным стане, заваленая сацыяльнымi пратэстамi i палiтычным хаосам, якая распадаецца на часткi, яе валюта знаходзiцца ў вольным падзеннi. У вынiку такой надзвычай складанай эканамiчнай сiтуацыi рэйтынг прэзiдэнта Юшчанкi няўхiльна пакацiўся ўнiз. I сёння, па прызнаннi заходнiх палiтолагаў, ён, бадай, самы непапулярны палiтычны лiдар сучаснай Еўропы. I галоўнае нават не ў велiзарнай колькасцi праблем, а ў тым, што ён нiчога не рабiў для iх вырашэння. Ды i ўвогуле нiхто з украiнскiх палiтыкаў так i не дайшоў да выканання абяцанняў "памяранцавай рэвалюцыi" — такi сумны тэзiс гучыць у замежных СМI. Аб расчараваннi некалi заўзятых прыхiльнiкаў "памяранцавай рэвалюцыi" сведчыць нават загаловак артыкула ў газеце Thе Nеw Yоrk Timеs. Ва Украiне эйфарыя 2004 года ператварылася ў адчай". Праўда, невядома якiя былi б вынiкi эканамiчнага развiцця, калi б ва ўладзе апынулася каманда Вiктара Януковiча, якi апошнiм часам з веданнем справы жорстка i мэтанакiравана крытыкаваў i Юшчанку, i Цiмашэнку. Перавагi апазiцыйнага дзеяча дазвалялi яму часам бачыць бярвеннi ў вачах апанентаў i не заўважаць сваiх пралiкаў як кiраўнiка Партыi рэгiёнаў. Многiя назiральнiкi адзначаюць, што ёсць i яго немалая вiна ў вострым супрацьстаяннi заканадаўчай i выканаўчай уладаў. А гэта завяло краiну ў палiтычны тупiк, нарадзiла своеасаблiвую патавую сiтуацыю, не спрыяе хуткаму выхаду з эканамiчнага крызiсу. Так што i на Януковiчу ляжыць вялiкая адказнасць за ўсё тое, што адбылося за мiнулыя пяць гадоў ва Украiне. Яго энергiя далёка не заўсёды мела i мае стваральны характар. Сёння ва Украiне зноў дзень цiшынi. На выбарах у многiх iншых краiнах заўтра да канца сутак цi ранiцай у панядзелак стала б вядомым iмя новага прэзiдэнта. Але аб Украiне так не скажаш. Там другi тур — не значыць апошнi. Леанiд Лахманенка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Папярэднiя вынiкi "памяранцавай рэвалюцыi" ва Украiне ў люстэрку замежных СМI У вельмi напружаным рэжыме, азартна i рызыкоўна, а часам нават тэатральна, але з поўнай мабiлiзацыяй усiх даступных палiтычных, фiнансавых i iнфармацыйных i iншых рэсурсаў праходзiць ва Украiне кампанiя па выбарах прэзiдэнта. Жах бярэ, калi падумаеш, колькi стваральнай энергii i нервовых клетак, мяхоў грошай было дарэмна спалена ў полымi гэтай бязлiтаснай вайны амбiцый i моцных, загартаваных характараў абодвух, безумоўна, яркiх i неардынарных кандыдатаў у прэзiдэнты. Iх бы энергiю, як кажуць, ды ў мiрных мэтах. Як бы жыла сёння Украiна. Аднак жыве яна зусiм не лепш, чым пяць гадоў таму. |
|