Качыньскi крытыкуе Юшчанку
06.02.2010
—
Новости Общества
|
Канцылярыя прэзiдэнта Польшчы Леха Качыньскага распаўсюдзiла заяву-пратэст наконт рашэння прэзiдэнта Украiны Вiктара Юшчанкi надаць членам Арганiзацыi ўкраiнскiх нацыяналiстаў i Украiнскай паўстанцкай армii статуту ветэранаў вайны i пасмяротна прысвоiць Сцяпану Бандэру званне Героя Украiны. Па меркаваннi прэзiдэнта Польшчы, "бягучыя палiтычныя iнтарэсы ўзялi верх над гiстарычнай праўдай", а "апошнiя дзеяннi прэзiдэнта Украiны накiраваныя супраць працэсу гiстарычнага дыялогу i прымiрэння". У заяве адзначаецца, што ацэнка дзейнасцi Арганiзацыi ўкраiнскiх нацыяналiстаў i Украiнскай паўстанцкай армii палякамi адназначна негатыўная, бо гэтыя арганiзацыi выконвалi на ўсходнiх тэрыторыях, што належалi Польшчы, масавыя забойствы польскага насельнiцтва. У вынiку было забiта больш за 100 тысяч палякаў толькi за тое, што былi палякамi. Мiхаiл Бацян. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Канцылярыя прэзiдэнта Польшчы Леха Качыньскага распаўсюдзiла заяву-пратэст наконт рашэння прэзiдэнта Украiны Вiктара Юшчанкi надаць членам Арганiзацыi ўкраiнскiх нацыяналiстаў i Украiнскай паўстанцкай армii статуту ветэранаў вайны i пасмяротна прысвоiць Сцяпану Бандэру званне Героя Украiны. |
|