Бiзнэс загаворыць па-беларуску!
06.02.2010
—
Новости Общества
|
Нацыянальная платформа бiзнэсу Беларусi 2010 будзе перакладзена i на беларускую мову — пра гэта карэспандэнту "Звязды" паведамiў старшыня Мiнскага сталiчнага саюза прадпрымальнiкаў i працадаўцаў Уладзiмiр Карагiн: — Калi зробiм платформу, то перакладзём яе i на беларускую мову i размесцiм на нашым сайце. А то на англiйскую мову перакладаем, дарэчы, перакласцi правiльна нам дапамагае амерыканская гандлёва-прамысловая палата, каб там было зразумела, чаго ж хоча беларускi бiзнэс, а на беларускую — не. Ну а сёлета зробiм пераклад i на родную мову. у найблiжэйшы месяц платформа будзе актыўна абмяркоўвацца сярод прадпрымальнiкаў i чыноўнiкаў, будуць прымацца прапановы i пажаданнi, а потым праект платформы бiзнэсу будзе вынесены на абмеркаванне падчас Асамблеi дзелавых колаў, якая пройдзе 3 сакавiка. Як сцвярджае Уладзiмiр Карагiн, бiзнэс дойдзе з платформай да кожнага райвыканкама: — Ужо на наступным тыднi ўсе органы ўрада атрымаюць праект тэксту, каб яны маглi нам нешта прапанаваць, дадаць, выказаць сваё бачанне. Мы будзем абмяркоўваць праект на савеце нашага саюза, больш чым у 30 рэгiёнах краiны прадпрымальнiкi яе будуць таксама абмяркоўваць. З гэтым тэкстам мы дойдзем да кожнага аблвыканкама, да кожнага райвыканкама, каб i яны маглi ўнесцi туды свае прапановы. Я лiчу, што гэта беспрэцэдэнтная кампанiя, бо нiхто нават у СНД не дае магчымасцi так шырока двухбакова выказацца як бiзнэсу, так i ўраду. Я размаўляў з мiнiстрам юстыцыi, буду размаўляць з мiнiстрам эканомiкi — у прынцыпе, людзi гатовыя да дыялогу i такi напрамак падтрымлiваюць. Безумоўна, мог бы сесцi адзiн аўтар i напiсаць платформу бiзнэсу, i гэта было б больш проста, але хочацца, каб як мага больш людзей сказалi: "Так, я глядзеў платформу, гэта i маё меркаванне, я таксама ўносiў свае прапановы". Павел Бераснеў. У Чалябiнску адчынiцца гандлёвы дом "Беларусь"Дамоўленасць пра гэта была дасягнутая яшчэ летам мiнулага года падчас сустрэчы мiнiстра гандлю нашай краiны з мiнiстрам эканамiчнага развiцця Чалябiнскай вобласцi. Пад гандлёвы дом будзе адведзены будынак агульнай плошчай 5 тысяч квадратных метраў, што размешчаны ў цэнтры двух густанаселеных раёнаў Чалябiнска. Удзельнiкi з беларускага боку: ААТ "Белбакалея", ДА "Белбыт", ААТ "Абутакгандаль", ААТ "Гандальадзенне", ААТ "Белгалантарэя", ААТ "Белгаспадаргандаль", ААТ "Мiнбакалеягандаль", ААТ Трыкатажгандаль". Як юрыдычная асоба гандлёвы дом ужо зарэгiстраваны, заключаны кантракты на пастаўку нехарчовай групы тавараў беларускай вытворчасцi. Сяргей РАСОЛЬКА. Цi быў крэдытор?Амаль 8 мiльёнаў рублёў незаконна "зарабiла" галоўны бухгалтар рэчыцкага ТДА "Округ", якое знаходзiцца ў стадыi лiквiдавання. Як расказалi ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, 48-гадовая жанчына скарысталася сiтуацыяй, i шляхам злоўжывання службовымi поўнамоцтвамi, у вынiку прад'яўлення фiктыўнага патрабавання крэдытора авалодала буйной сумай грошай. Але ненадоўга — у справу ўключылiся супрацоўнiкi ўпраўлення па барацьбе з эканамiчнымi злачынствамi УУС Гомельскага аблвыканкама. Жанчына хуценька пакрыла матэрыяльныя страты. Ірына АСТАШКЕВIЧ Ёсць прапановы па ўдасканаленнi бiзнэс-клiмату? Пiшы!Каардынацыйны савет па развiццi, прасоўваннi i рэалiзацыi Нацыянальнай платформы бiзнэсу Беларусi заклiкае ўсiх прадпрымальнiкаў, у каго ёсць свае прапановы цi ўласнае меркаванне, як можна палепшыць дзелавы асяродак у краiне, уключыцца ў падрыхтоўку Нацыянальнай платформы на 2010 год. Азнаёмiцца з 97 пытаннямi, можна на сайце http://allminsk.biz, а свае прапановы, калi такiя ёсць, можна дасылаць на электронную пошту koval@allminsk.biz або souz@allminsk.biz. Павел БЕРАСНЕЎ.. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нацыянальная платформа бiзнэсу Беларусi 2010 будзе перакладзена i на беларускую мову — пра гэта карэспандэнту "Звязды" паведамiў старшыня Мiнскага сталiчнага саюза прадпрымальнiкаў i працадаўцаў Уладзiмiр Карагiн: |
|