У Мiнску пачалi ствараць электронную базу звестак аб нябожчыках i месцах iх пахавання. 21.by

У Мiнску пачалi ствараць электронную базу звестак аб нябожчыках i месцах iх пахавання

06.02.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як паведамiў карэспандэнту агенцтва "Мiнск—Навiны" дырэктар УП "Спецкамбiнат БА" Мiкалай Ракевiч, запiсы рэгiстрацыйных кнiг, у якiя на працягу дзесяцiгоддзяў заносiлiся звесткi аб пахаваных на мiнскiх могiлках, будуць сiстэматызаваныя i перанесеныя на электронныя носьбiты.

Па пахаваннях на могiлках "Усходнiя" i "Заходнiя" гэта праца завершана. На кожных з iх усталяваны электронна-даведачныя тэрмiналы. Наведвальнiку дастаткова ўвесцi прозвiшча, iмя, iмя па бацьку нябожчыка, i на экране высвецiцца нумар участка магiлы, схема маршруту да яе i агульная схема могiлак. Гэта паслуга бясплатная. Таксама па жаданнi наведвальнiка ў базу звестак могуць быць уведзены дадатковыя звесткi пра жыццёвы i творчы шляхi нябожчыка, аб узнагародах i iншых заслугах, размешчана яго фатаграфiя. Гэта паслуга называецца "Кнiга памяцi", каб ёю скарыстацца, трэба заплацiць 1 базавую велiчыню (35 тысяч рублёў).

У найблiжэйшыя два гады такiя тэрмiналы плануецца ўсталяваць на ўсiх могiлках, адзначыў Мiкалай Ракевiч, а ў 2013 годзе iнфармацыя аб пахаваных на мiнскiх могiлках стане даступная любому карыстальнiку iнтэрнэту.

У архiвах спецкамбiната захавалiся ў асноўным запiсы, якiя вялiся з 1950 года — папярэднiя былi страчаны, знiшчаны ў час Вялiкай Айчыннай вайны. Мiж тым такiя могiлкi, як "Ваенныя", "Кальварыйскiя", "Масюкоўшчына", "Пiянерскiя" былi адкрытыя ў другой палове ХIХ стагоддзя. Многiя звесткi аб пахаваннях страчаныя. Каб аднавiць звесткi аб няўлiчаных магiлах, работнiкi спецкамбiната пачалi камiсiйны агляд пахаванняў.

"Калi ёсць магчымасць прачытаць прозвiшчы нябожчыкаў, даты iх нараджэння i смерцi, якiя захавалiся на надмагiльных помнiках, гэтыя звесткi таксама будуць унесены ў электронную базу", — адзначыў Мiкалай Ракевiч.

Аляксандр ФIЛIПОВIЧ, "Мiнск—Навiны".

"Мiнск—Навiны".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiў карэспандэнту агенцтва "Мiнск—Навiны" дырэктар УП "Спецкамбiнат БА" Мiкалай Ракевiч, запiсы рэгiстрацыйных кнiг, у якiя на працягу дзесяцiгоддзяў заносiлiся звесткi аб пахаваных на мiнскiх могiлках, будуць сiстэматызаваныя i перанесеныя на электронныя носьбiты.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика