Старшыня сельсавету памёр падчас "лыжні". 21.by

Старшыня сельсавету памёр падчас "лыжні"

07.02.2010 17:40 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёньня на новых могілках прыгараднай ля райцэнтру Глыбокае вёскі Харашкі адбылося пахаванне старшыні Абрубскага сельсавету гэтага ж раёну 56-гадовага Васіля Арлоўскага.

Напярэдадні чыноўнік змушаны быў удзельнічаць у так званай прэзыдэнцкай лыжні, падчас якой раптоўна памёр. Мэдыкі канстатавалі, што ў немаладога мужчыны была арытмія сэрца.

Васіль Арлоўскі працаваў у сельскай гаспадарцы. Быў старшынём калгасу імя Энгельса, які некаторы час назад далучылі да СПК “За Радзіму”. У апошнія некалькі гадоў спадар Арлоўскі ўзначальваў Абрубскі сельсавет Глыбоцкага раёну. Жыў у вёсцы Шунявічы. Без галавы сям’і засталіся жонка нябожчыка і тры ягоныя дачкі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёньня на новых могілках прыгараднай ля райцэнтру Глыбокае вёскі Харашкі адбылося пахаванне старшыні Абрубскага сельсавету гэтага ж раёну 56-гадовага Васіля Арлоўскага. Напярэдадні чыноўнік змушаны быў удзельнічаць у так званай прэзыдэнцкай лыжні, падчас якой раптоўна памёр. Мэдыкі канстатавалі, што ў немаладога мужчыны была арытмія сэрца.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика