Агульная жылая плошча ў Астраўцы вырасце ў 8 разоў. 21.by

Агульная жылая плошча ў Астраўцы вырасце ў 8 разоў

08.02.2010 17:15 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Агульная жылая плошча ў гарадскім пасёлку Астравец (Гродзенская вобласць) у сувязі з планаваным будаўніцтвам АЭС вырасце ў 8 разоў і складзе 1,24 млн.кв.м.

Пра гэта паведаміў старшыня Астравецкага раённага выканаўчага камітэта Адам Кавалько.

Першы 9‑павярховы дом на 118 кватэр ўжо пабудаваны. У яго засяляюцца будаўнікі. Наступны аналагічны шматпавярховік плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў пачатку вясны. Пераважна ў горадзе энергетыкаў будуць 2 ‑, 3 — і 7‑павярховыя дамы.

Суадносіны шматкватэрнай і сядзібнай забудовы складуць 70% на 30%. Сярэдні памер кватэры ў шматпавярховым доме — 90 кв.м, у сядзібным — 130 кв.м.

Агулам у Астраўцы плануецца пабудаваць каля 12 тыс. кватэр.

Такім чынам, жылая плошча ў райцэнтры ў разліку на аднаго чалавека павысіцца з 20,2 кв.м да 31 кв.м.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Агульная жылая плошча ў гарадскім пасёлку Астравец (Гродзенская вобласць) у сувязі з планаваным будаўніцтвам АЭС вырасце ў 8 разоў і складзе 1,24 млн.кв.м.Пра гэта...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика