Будзьце напагатове — чакаюцца паводкi. 21.by

Будзьце напагатове — чакаюцца паводкi

09.02.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прыродныя катаклiзмы, якiя назiраюцца ў Беларусi апошнiя паўгода, будуць мець свой працяг. Вясна 2010 прынясе з сабою не толькi сонца i цяпло, але i паводкi. Як расказаў "Звяздзе" прэс-сакратар Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Вiталь Навiцкi, на сёння ўжо падрыхтаваны два прагнозы развiцця падзей:

— Адзiн — найбольш рэальны. Другi — найгоршы, якi можа быць. Да канца лютага прагнозы будуць накладзеныя на картаграфiчную аснову. На карце будуць бачныя басейны рэк, з пазначэннем зонаў найбольш верагодных падтапленняў, уключаючы i найгоршы варыянт. Прагноз будзе складзены па вялiкай колькасцi паказчыкаў — таўшчыня лёду, глыбiня прамярзання грунту, узровень вышынi снегу, утрыманне ў снезе вады... Адсочваем таксама сiтуацыю, якая складваецца на тэрыторыi Украiны, бо частка вадазбору iдзе адтуль.

Даючы папярэднi прагноз, Вiталь Навiцкi адзначыў, што найбольш верагодныя раёны затаплення — поймы рэк Прыпяцi i яе правабярэжных прытокаў. Гэта тэрыторыя Столiнскага, Лунiнецкага, Жыткавiцкага i Петрыкаўскага раёнаў. У зоне рызыкi — рэкi Днепр i Заходняя Дзвiна.

— Акрамя вясновага разлiву рэк, iснуе i праблема, характэрная для ўсёй Беларусi, — падтапленне талымi водамi, — дадаў прэс-сакратар МНС. — У краiне вельмi вялiкi ўзровень снежнага покрыва, таму практычна ў кожным раёне магчыма падтапленне. Не зусiм бяспечным месцам можа стаць Барысаў, некаторыя вулiцы Брэста... Што датычыцца сталiцы, то якiхсьцi катастрафiчных наступстваў тут не прагназуецца. Усё будзе залежаць ад тэмпературнага рэжыму. Калi днём будзе невялiкi плюс, а ўначы невялiкi мiнус, снег будзе раставаць больш плаўна. Калi ж наадварот, сiтуацыя ў значнай ступенi ўскладнiцца.

— Тое, што паводка будзе, гэта дакладна, — зазначыў намеснiк мiнiстра па надзвычайных сiтуацыях у Беларусi Генадзь Ласута. — Будуць прынятыя ўсе неабходныя меры.

Аналiзуючы папярэднi вопыт МНС, Вiталь Навiцкi ўдакладнiў, што падобная сiтуацыя ў суверэннай Беларусi назiралася ў 1999-м i 2004 гадах, калi таксама адбывалiся разлiвы:

— На сёння ўжо зроблены запас медыкаментаў, вызначаныя месцы эвакуацыi людзей, выпрабаваная сiстэма апавяшчэння. Папярэдне па iнфармацыi Белгiдраметцэнтра разводдзе чакаецца ў другой палове сакавiка—пачатку красавiка.

Iлья ЛАПАТО.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прыродныя катаклiзмы, якiя назiраюцца ў Беларусi апошнiя паўгода, будуць мець свой працяг. Вясна 2010 прынясе з сабою не толькi сонца i цяпло, але i паводкi. Як расказаў "Звяздзе" прэс-сакратар Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Вiталь Навiцкi, на сёння ўжо падрыхтаваны два прагнозы развiцця падзей:
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика