Медыкi заклапочаныя: мiнчане не хочуць прышчэплiвацца супраць свiнога грыпу
09.02.2010
—
Новости Общества
|
"Вакцынацыя пачалася на гэтым тыднi, але прышчапiлася пакуль крыху больш за 300 чалавек. Людзi тэлефануюць, цiкавяцца, але штосьцi iх спыняе", — адзначыла загадчыца аддзялення iмунапрафiлактыкi Мiнскага гарадскога цэнтра гiгiены i эпiдэмiялогii Ірына Глiнская. Для правядзення кампанii па iмунiзацыi супраць пандэмiчнага грыпу А/H1N1 у сталiцы закупленыя 5 тысяч дозаў iнактываванай вакцыны "МонаГрыпал Плюс" (Расiя). Кошт прышчэпкi каля 30 тысяч рублёў. "МонаГрыпал Плюс" — гэта апошняе пакаленне грыпозных вакцын, у склад якiх уваходзяць толькi асобныя паверхневыя антыгены вiруса. Таму яе ўвядзенне ў арганiзм не суправаджаецца нiякiмi поствакцынальнымi рэакцыямi, нават у людзей з хранiчнай паталогiяй", — удакладнiла спецыялiст. Вакцына рэкамендаваная дзецям пасля 3 гадоў, падлеткам i дарослым. Такое ўзроставае абмежаванне звязана з тым, што вывучэнне эфектыўнасцi гэтай вакцыны ў дзяцей узростам да 3 гадоў не праводзiлася. Варта адзначыць, што дзецям ва ўзросце ад 3 да 7 гадоў для фармiравання засцярогi ад захворвання неабходна двухразовае ўвядзенне вакцыны з iнтэрвалам у 21 дзень. Дзецям ва ўзросце 7 гадоў, падлеткам i дарослым дастаткова аднаго ўколу. Узровень захваральнасцi на ВРВI i грып у Мiнску знiжаеццаПра гэта паведамiла ўрач-эпiдэмiёлаг Мiнскага гарадскога цэнтра гiгiены i эпiдэмiялогii Ала Дашкевiч. У панядзелак, 1 лютага, па медыцынскую дапамогу з сiмптомамi ВРВI i грыпу ва ўстановы аховы здароўя звярнулiся 6072 мiнчанiны, 2 лютага — 5100, у сераду — 4965, у чацвер — 4504. Нагадаем, што з 25 па 31 студзеня, штодзень захворвалi каля пяцi тысяч гараджан, з 18 па 24 студзеня — у межах 4 тысяч. Таму пра эпiдэмiю грыпу гаварыць яшчэ рана. Нагадаем, што медыкi аб'яўляюць правядзенне супрацьэпiдэмiчных мерапрыемстваў, калi колькасць захварэлых на ВРВI i грып перавышае парогавы ўзровень (для сталiцы гэта ад 6 тысяч i вышэй) на працягу трох дзён запар. Вольга ГРЫГОР'ЕВА, "Мiнск—Навiны". "Мiнск—Навiны".Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Вакцынацыя пачалася на гэтым тыднi, але прышчапiлася пакуль крыху больш за 300 чалавек. Людзi тэлефануюць, цiкавяцца, але штосьцi iх спыняе", — адзначыла загадчыца аддзялення iмунапрафiлактыкi Мiнскага гарадскога цэнтра гiгiены i эпiдэмiялогii Ірына Глiнская. |
|