Сям’я Лапіцкіх судзіцца за беларускую мову
10.02.2010
—
Новости Общества
|
Сёньня ў гарадзкім судзе Жодзіна адбудзецца разгляд пазову Аляксея і Сьвятланы Лапіцкіх да мясцовага выканаўчага камітэту. Яны абскарджваюць рашэньне гарадзкой адміністрацыі, якім скасаваная адзіная беларускамоўная кляса ў гімназіі № 1, дзе вучыўся іх сын Янка.Сям’я Лапіцкіх заяўляе, што суду папярэднічаў ціск і запалохваньне з боку ўладаў.
На папярэдніх слуханьнях судовае паседжаньне прызначанае на другую палову дня. А ранкам адбудзецца паседжаньне адміністрацыйнай камісіі, куды Сьвятлане і Аляксею загадалі зьявіцца пад пагрозай. І гэта не адзіны факт ціску на сям’ю, кажа Аляксей Лапіцкі: “На 10 лютага мне прыйшло паведамленьне а 10-й гадзіне раніцы быць на камісіі ў справах непаўналетніх. І выказаная такая пагроза, што калі ня зьявімся, то будзем прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасьці. Гэткім чынам, станоўчых зрухаў няма, а ёсьць ціск. І са Сьвятланай на працы ідэоляг гадзінамі размовы праводзіў — словам, ціск на бацькоў”. Зварот у суд сям’і Лапіцкіх зьвязаны з рашэньнем гарвыканкаму ад чэрвеня 2009 году скасаваць беларускамоўнае навучаньне ў гімназіі № 1, дзе навучаўся Янка. Гэткім чынам 14-гадовага юнака прымушалі атрымоўваць адукацыю на расейскай мове. Таму ён быў вымушаны перайсьці на хатняе навучаньне. Аднак, дырэктар гімназіі Генадзь Каршун у гэтым ня бачыць праблемы: “У клясе месца ёсьць — няхай прыходзіць і вучыцца”. Карэспандэнтка: “На якой мове ён будзе вучыцца, калі заўтра прыйдзе ў гімназію”? “На расейскай мове. У нас няма беларускамоўнай клясы, бо няма ахвотных”. Карэспандэнтка: “Ну, вось ён ахвотны…” “Але выканкам не адкрывае адну клясу. І гэта пытаньні не да мяне — усё, без камэнтароў, да пабачэньня”. Аляксей і Сьвятлана Лапіцкія змагаюцца за беларускамоўнае навучаньне свайго сына Янкі ад моманту яго паступленьня ў гімназію № 1 у 2002 годзе. Адміністрацыя школы і гарадзкія ўлады адмаўляліся адкрываць клясу зь беларускай мовай навучаньня — нібыта зь меркаваньняў эканоміі сродкаў. Пасьля страйку і навучаньня дома ў 2004 годзе юрыдычныя ўмовы для беларускамоўнага навучаньня былі створаныя. Аднак у сёлетнім навучальным годзе сытуацыя паўтарылася. Лапіцкія мяркуюць, што гэта зьвязана зь іх палітычнай і грамадзкай дзейнасьцю: Сьвятлана і Аляксей — актывісты праваабарончага цэнтру “Вясна”, неаднойчы бралі ўдзел у выбарах розных узроўняў, кажа Аляксей Лапіцкі: “Пасьля размовы з дырэктарам стала зразумела, што ён і ня быў зацікаўлены выконваць рашэньне камісіі ў справах непаўнагадовых, якая абавязвала аднавіць умовы для Янавага беларускамоўнага навучаньня. І што калі б я не праяўляў палітычнай актыўнасьці, то дзіця змагло б навучацца на беларускай мове і надалей. Што я, маўляў, ня тую пазыцыю заняў. Упершыню ён выказаў тую матывацыю, пра якую ніхто ня кажа. Хутчэй за ўсё, там ідэолягі, і ня толькі, стаяць за сьпінай вось гэтых функцыянэраў. Таму яны ўсе такія ўпэўненыя, што за свае дзеяньні яны ня будуць пакараныя”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёньня ў гарадзкім судзе Жодзіна адбудзецца разгляд пазову Аляксея і Сьвятланы Лапіцкіх да мясцовага выканаўчага камітэту. Яны абскарджваюць рашэньне гарадзкой адміністрацыі, якім скасаваная адзіная беларускамоўная кляса ў гімназіі № 1, дзе вучыўся іх сын Янка.
|
|