У Мінску адкрылася Міжнародная кніжная выстава-кірмаш. Фота+тэкст
10.02.2010 17:37
—
Новости Общества
|
Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш — гэта найперш кніга, але не толькі. На карэйскім стэндзе кніг — вобмаль, але тут можна атрымаць на заказ пісаную карэйскімі іерогліфы шыльдачку. Прычым, як зазначыла апранутая ў нацыянальнае прадстаўніца стэнду, назвы, звязаныя з Беларусьсю, «робяцца без чаргі». На ізраільскім стэндзе на вачох публікі з паперы выразаліся традыцыйныя «рэйзэлэ», і мастачка Ірэна Абольскі тлумачыла сувязь паміж імі, кітайскімі папяровым мастацтвам, савецкімі выразнымі сняжынкамі і беларускімі выцінанкамі. Іранскі стэнд, акрамя праграмных кніг аятол па-расійску, прэзентаваў прыгожыя альбомы па персідскім мастацтве. Мастацкія майстэрні «Кажан» і «Макей» прапанавалі Святое Пісьмо і атласы свету, схопленымі сувенірнымі вокладкамі з сапраўднай скуры. Францыя, якая сёлета з"яўляецца ганаровым госцем выставы-кірмашу, зладзіла са свайго павільёну сапраўдную кнігарню на Манмартры: доўгія паліцы з кулінарнымі кнігамі, дзіцячыя выданнямі, тамамі нью-эйдж, дзе амаль усё — па-французску. І як ва ўсякай заходняй кнігарні ў гэтай кірмашовай краме не абыйдзецца без сэйлаў: нагадаем, сёлета кнігі на французскім стэндзе прадаюцца без нацэнкі. Прэс-цэнтр расійскага павільёна пацешыў з"яўленнем вядомага па сатырычным рамане «Самавар» пісьменніка Міхаіла Велера, дзе той даў паўтарагадзінную адкрытую прэс-канферэнцыю, якая ператварылася ў аўтабіяграфічны, не пазбаўлены фірмовай велераўскай самаіроніі, маналог. Тут можна было шмат чаго даведацца пра пісьменніцкі вопыт, калі Велер працаваў у якасці памочніка столяра, а таксама дазнацца пра ягонае меркаванні наконт тэорыі стварэння-распаду імперыяў. Дзяржаўнае выдавецтва «Мастацкая літаратура» прадстаўляў Віктар Шніп. І трохі распавёў, як у гэтую ліхую часіну крызіса выжывае яго выдавецтва. «Вядома, крызіс закрануў нас, але не так моцна. Мы перайшлі на кнігі са школьнай праграмы: Багушэвіч, Колас, Багдановіч. — сказаў сп-р Віктар. — Мы дакладна ведаем, што такія кніжкі будуць купляцца». З навінак «Мастацкая Літаратура» з гонарам выстаўляе «Лебядзіны скіт», гэты багата ілюстраваны зборнік, куды ўвайшлі казкі Уладзіміра Караткевіча. Аформіў кнігу Мікола Купава: рабіў тое доўга, ажно 2 гады, але ў выніку атрымаўся праўдзівы помнік не толькі прыгожага пісьменства, але і выяўленчага мастацтва. Недзяржаўныя выдавецтвы таксама выказвалі стрыманы аптымізм стасоўна шанцаў уласнага выжывання падчас эканамічнага крызісу. «Крызіс адчуваецца, але не так моцна: у нас жа ёсць заказы чыста камерцыйныя, — кажа Марыя Кавальчук, адна з рэдактарак мінскага выдавецтва «Тэхналогія».— Акрамя выдавецкай сферы, мы займаемся таксама паліграфіяй, таму замоваў хапае. У дадатак цяпер выдаюцца кнігі, якія планаваліся 2 гады таму, і таму мы, напэўна, калі і адчуем той крызіс, дык адчуем пазней«. З таго, што прадаецца ў«Тэхналогіі» найлепш — фотаальбомы, такія як кніга Ліхадзедава «Адам Міцкевіч на паштоўках 19 — пачатку 20 стагоддзя». З навінак «Тэхналогіі»: паэма Юльюша Славацкага «Міндоўг» у перакладзе Сяржа Мінскевіча, а таксама манаграфія швейцарскага навукоўца Паўля Сутэра пра выдатны помнік пісьменства татараў ВКЛ — пераклада Карана з тлумачэннямі, пра Каран-Тэфсір. Нагадаем, Мінская міжнародная выстава-кірмаш працягнецца да 14 лютага ў павільёне «БелЭкспа» (Купалы, 27). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш — гэта найперш кніга, але не толькі.
|
|