РОЗГАЛАС
12.02.2010
—
Новости Общества
|
ВУП павялiчыўся на 1,3 працэнта
Паводле аператыўных звестак Нацыянальнага статыстычнага камiтэта Беларусi, рост спажывецкiх цэнаў у студзенi склаў 0,8 працэнта. У параўнаннi са студзенем мiнулага года спажывецкiя цэны ў сёлетнiм студзенi выраслi на 6,6 працэнта. Валавы ўнутраны прадукт, згодна з аператыўнымi звесткамi Белстата, павялiчыўся на 1,3 працэнта ў параўнаннi з узроўнем аналагiчнага леташняга перыяду i склаў амаль 9,834 трыльёна рублёў. Аб'ём прамысловай вытворчасцi сёлета за месяц павялiчыўся ў параўнаннi са студзенем 2009-га на 2,5 працэнта i склаў 10,44 трыльёна рублёў, спажывецкiх тавараў — на 5 працэнтаў (2,419 трыльёна), прадукцыi сельгасвытворчасцi — на 5,7 працэнта (1,162 трыльёна), рознiчны таваразварот павялiчыўся на 7,2 працэнта i склаў 4,644 трыльёна рублёў. Школьнiца загiнула ў ванне ад удару токуТрагiчнае здарэнне мела месца ў Мiнску ў кватэры дома па вулiцы Гарэцкага: усе акалiчнасцi няшчаснага выпадку зараз высвятляюць супрацоўнiкi пракуратуры Фрунзенскага раёна. Як паведамiў карэспандэнту "Звязды" старшы памочнiк пракурора горада Мiнска Сяргей Балашаў, 16-гадовая вучанiца 11-га класа адной са сталiчных школ знаходзiлася ў ванным пакоi каля двух гадзiн дня, калi здарылася бяда. Паводле папярэднiх звестак, дзяўчына прымала ванну i пацягнулася за лазневымi прыналежнасцямi, якiя знаходзiлiся за пральнай машынай: машына хоць i не працавала, але вiлка ад шнура знаходзiлася ў незаземленай разетцы, на яе, магчыма, дзяўчына i натыкнулася мокрай рукой. Урачы, якiя прыбылi на месца здарэння, ужо нiчым не змаглi дапамагчы пацярпелай. Гэта мы, Госпадзi... Спрэчка прывяла да трагедыiЦяжарная жанчына трапiла ў бальнiцу, а бацька будучага дзiцяцi скокнуў з балкона — вось трагiчны вынiк спрэчкi памiж каханымi... Як распавёў карэспандэнту "Звязды" старшы памочнiк пракурора горада Мiнска Сяргей Балашаў, чорная кошка прабегла памiж 21-гадовай жанчынай i яе 27-гадовым сябрам, калi яны знаходзiлiся ў гасцях у бацькоў у доме на вулiцы Ротмiстрава. Будучая мацi (жанчына на 10-м месяцы цяжарнасцi) i яе мужчына ў нейкi момант не знайшлi агульнай мовы: паводле папярэднiх звестак, ён быў супраць, каб яго каханая за сталом выпiвала алкагольны напой. Слова за слова i, мабыць, шмат крыўднага прагучала, бо мужчына схапiўся за нож i ўдарыў iм пацярпелую ў жывот. А сам потым выбег на балкон i скокнуў унiз з сёмага паверха... Яму медыкi ўжо нiчым не маглi дапамагчы, бо мужчына загiнуў на месцы здарэння. Жанчыну ж з нажавым раненнем даставiлi ў бальнiцу. Ігар ГРЫШЫН. ад атручэння чадным газам...Бяда здарылася ў гарадскiм пасёлку Ружаны Пружанскага раёна сярод белага дня. 22-гадовая мацi дваiх дзяцей адлучылася ў краму ўсяго на некалькi хвiлiн. Тых ракавых хвiлiн хапiла, каб 5-гадовы хлопчык падпалiў газеты каля ложка сваёй маленькай сястры. Мацi застала полымя ў пакоi, але паспела схапiць дзяцей, вынесцi на вулiцу. Разам з суседкай яны спрабавалi iм дапамагчы. "Хуткая дапамога" прыйшла адразу, але медыкi канстатавалi смерць малых ад атручэння чадным газам. Яна СВЕТАВА. Са сваёй гарэлкай — у Каны?Мiжнародны Брусельскi дэгустацыйны конкурс "Юнайтэд гарэлка" ужо дзесяць гадоў традыцыйна праводзiцца ў Бруселi, Парыжы, Канах. У iм бралi ўдзел больш за 700 лепшых брэндаў з мноства краiн свету. А сёлета ўпершыню конкурс пройдзе ў Мiнску: дэгустацыя адбудзецца ў канцы лютага ў гатэлi "Еўропа". У працы мiжнароднага журы дэгустацыйнага конкурсу возьмуць удзел спецыялiсты з нашай краiны, а таксама з Бельгii, Расii, Украiны, Францыi. Як лiчаць прадстаўнiкi аргкамiтэта конкурсу, у Беларусi склалася сiтуацыя, калi кожны лiкёра-гарэлачны завод вырабляе дзясяткi розных гарэлак, а на алкагольным рынку краiны ўтварылiся сотнi гарэлачных брэндаў. Гэта замаруджвае выбар якаснага прадукту для спажыўца, для iмпарцёраў i гандлёвых сетак. Вось чаму ў Беларусi неабходнае правядзенне незалежнага конкурсу: каб вызначыць самыя якасныя гарэлачныя брэнды, якiя павiнны дамiнаваць у гандлёвых сетках на ўнутраным рынку, экспартавацца за мяжу, упэўненыя ў аргкамiтэце. Тым больш, дадаюць там, усё часцей еўрапейскiя iмпарцёры алкагольнай прадукцыi пры заключэннi кантрактаў звяртаюць увагу на гарэлкi, у якiх ёсць медалi конкурсу — своеасаблiвыя сертыфiкаты якасцi алкагольнай прадукцыi ў краiнах ЕС. Афiцыйная цырымонiя ўзнагароджання адбудзецца ў Канах у пяцiзоркавым гатэлi 20 мая — падчас правядзення мiжнароднага Канскага кiнафестывалю. Сяргей СТАРЫНАЎ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Са сваёй гарэлкай — у Каны? Мiжнародны Брусельскi дэгустацыйны конкурс "Юнайтэд гарэлка" ужо дзесяць гадоў традыцыйна праводзiцца ў Бруселi, Парыжы, Канах. У iм бралi ўдзел больш за 700 лепшых брэндаў з мноства краiн свету. А сёлета ўпершыню конкурс пройдзе ў Мiнску: дэгустацыя адбудзецца ў канцы лютага ў гатэлi "Еўропа". У працы мiжнароднага журы дэгустацыйнага конкурсу возьмуць удзел спецыялiсты з нашай краiны, а таксама з Бельгii, Расii, Украiны, Францыi.
|
|