Чым парадуе 9 Мая. З нагоды юбілею Перамогі ў парадзе задзейнічаюць авіяцыю і пакажуць новую тэхніку. 21.by

Чым парадуе 9 Мая. З нагоды юбілею Перамогі ў парадзе задзейнічаюць авіяцыю і пакажуць новую тэхніку

12.02.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У  краіне ўжо ідзе падрыхтоўка да 9 Мая. Улічваючы, што 2010 год юбілейны (мы святкуем 65-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне), парад будзе мець шэраг асаблівасцей.— Мы задзейнічаем авіяцыю і ўпершыню пакажам новыя ўзоры тэхнікі, напрыклад падраздзяленняў радыёэлектроннай барацьбы, — расказвае ваенны камендант Узброеных Сіл Беларусі Анатоль Грыцаў. — Плац-канцэрт, які асабліва любяць гледачы, парадуе новымі прыгожымі і арыгінальнымі элементамі. Выступленне роты ганаровай варты вырашана зрабіць больш дынамічным, таму працягласць плац-канцэрта скароцім у два разы ў параўнанні з мінулым годам. Замест 15 хвілін атрымаецца 7—8.Хутчэй за ўсё, зменяцца кропкі, дзе можна будзе пабачыць святочны салют, а вось месца правядзення параду застанецца традыцыйным.— З улікам тэхнічных умоў, грузапад’ёмнасці мастоў, пытанняў бяспекі раён праспектаў Машэрава і Пераможцаў — ідэальнае месца, — лічыць палкоўнік Грыцаў. — Акрамя таго, для правядзення параду патрэбна вялікая плошча, бо даўжыня пешага разліку 290 метраў, а механізаванай калоны — каля двух кіламетраў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика