Латушка даў старт кампаніі «Беларусь — гэта мы»
12.02.2010 13:24
—
Новости Общества
|
Міністэрства культуры абвясціла аб пачатку буйнамаштабнай кампаніі «Беларусь — гэта мы». Па словах міністра культуры Паўла Латушкі, акцыя будзе праходзіць увесь год і ў яе рамках пройдзе каля сотні культурных мерапрыемстваў. Міністр зазначыў, што гэта будзе своеасаблівай справаздачай дзеячаў культуры, што імі было зроблена апошнім часам. «А таксама мы хочам адзначыць, што культура ёсць адным з найважнейшых фактараў пабудовы дзяржавы і грамадства», — зазначыў П.Латушка. Мерапрыемствы будуць праходзіць не толькі ў Беларусі, але і за мяжой — Маскве, Парыжы, Кітаі. Павел Латушка спадзяецца, што гэтая кампанія будзе мець камерцыйны поспех і глядач прагаласуе за яе набытымі білетамі. Пачатак кампанія возьме ў нядзелю 14 лютага канцэртам у Гомелі спевакоў Ганны Шаркуновай і Германа. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пачнецца яна канцэртам у Гомелі спевакоў Ганны Шаркуновай і Германа. |
|