Латушка даў старт кампаніі "Беларусь — гэта мы". 21.by

Латушка даў старт кампаніі "Беларусь — гэта мы"

12.02.2010 14:00 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Павел Латушко. Фото: Labadzenka.by
Павел Латушка. Фота: Labadzenka.by
Міністэрства культуры абвясціла аб пачатку буйнамаштабнай кампаніі "Беларусь - гэта мы". Па словах міністра культуры Паўла Латушкі, акцыя будзе праходзіць увесь год і ў яе рамках пройдзе каля сотні культурных мерапрыемстваў.

Міністр зазначыў, што гэта будзе своеасаблівай справаздачай дзеячаў культуры, што імі было зроблена апошнім часам. "А таксама мы хочам адзначыць, што культура ёсць адзiн з найважнейшых фактараў пабудовы дзяржавы і грамадства", - зазначыў П. Латушка.

Мерапрыемствы будуць праходзіць не толькі ў Беларусі, але і за мяжой - Маскве, Парыжы, Кітаі. Павел Латушка спадзяецца, што гэтая кампанія будзе мець камерцыйны поспех і глядач прагаласуе за яе набытымі білетамі.

Пачатак кампанія возьме ў нядзелю, 14 лютага, канцэртам у Гомелі спевакоў Ганны Шаркуновай і Германа.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Павел Латушка. Фота: Labadzenka.by Міністэрства культуры абвясціла аб пачатку буйнамаштабнай кампаніі "Беларусь — гэта мы".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика