БХД адмовілі ў пазове да БТ
12.02.2010 15:36
—
Новости Общества
|
Паводле суддзі, звесткі, якія распаўсюдзіла БТ пра прастытутак, паўтараліся ў інтэрнэце і таму не з’яўляюцца абразай. Суд Першамайскага раёна Мінска палічыў, што няма падставаў, каб задаволіць пазоў. Паводле суддзі, звесткі, якія распаўсюдзіла БТ, паўтараліся ў інтэрнэце і таму не з’яўляюцца абразай. 12 лютага на судовае паседжанне не прыйшлі Юры Пракопаў і Георгі Дзмітрук. Іх інтарэсы прадстаўлялі юрысты. Прадстаўнік Георгія Дзмітрука Раман Змітрук пацвердзіў патрабаванні, а юрысты БТ не прызналі пазову. Сустаршыня аргкамітэта па стварэнні БХД Георгі Дзмітрук патрабаваў абвяржэння звестак, распаўсюджаных у праграме «Панарама тыдня» ад 13 снежня 2009 года, а таксама кампенсацыі маральнай шкоды. У рэпартажы Юры Пракопаў скарыстаў нібыта інфармацыю з Інтэрнэту, спаслаўшыся на ананімныя крыніцы. Паводле гэтых крыніцаў, Дзмітрук нібыта карыстаўся паслугамі прастытутак і своечасова не расплачваўся з імі. Георгі Дзмітрук сцвярджаў, што БТ зрабіла сюжэт, каб скампраметаваць сяброў аргкамітэта БХД Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле суддзі, звесткі, якія распаўсюдзіла БТ пра прастытутак, паўтараліся ў інтэрнэце і таму не з’яўляюцца абразай.Суд Першамайскага раёна Мінска палічыў, што... |
|