Любові Ніны КАВАЛЁВАЙ. Калісьці салістка Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра імя І.Жыновіча Ніна Кавалёва адмовілася ад запрашэння спяваць у ленінградскім мюзік-холе. 21.by

Любові Ніны КАВАЛЁВАЙ. Калісьці салістка Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра імя І.Жыновіча Ніна Кавалёва адмовілася ад запрашэння спяваць у ленінградскім мюзік-холе

13.02.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прычыны было дзве — каханне і патрыятызм. “Хто ж за мяне беларускія народныя песні будзе спяваць?” — уразіла яна пытаннем піцерскіх імпрэсарыо. Зараз Ніне Кавалёвай 55. У яе цудоўны муж, таленавітыя дзеці, унучка-кнігалюб і папугай Кеша. На жыццё яна, як і дваццаць гадоў назад, глядзіць з усмешкай, а дзень нараджэння сустракае на сцэне разам са сваёй творчай сям’ёй, сябрамі і, вядома, публікай.

Творчы вечар Ніны Кавалёвай мае дадатковую назву “Сямейны партрэт”. Справа ў тым, што ў канцэрце прымаюць удзел сыны артысткі, якія з’яўляюцца прафесійнымі танцоўшчыкамі. Старэйшы, Аляксей Турко, — саліст Дзяржаўнага акадэмічнага тэатра балета сучаснага танца пад кіраўніцтвам Барыса Эйфмана (Санкт-Пецярбург). Малодшы, Алег Турко, — саліст нашага Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета, малады, але перспектыўны танцоўшчык. — Я вырашыла прадставіць на вечарыне розныя музычна-сцэнічныя жанры. А да каго мне звяртацца, калі не да дзетак? Сказала ім: “Я вас выгадавала, дала дарогу ў жыццё, працуйце, хлопцы!” ведаю, як яны заняты, як яны стамляюцца часам, але тут — святая справа.Аляксей Турко зараз не вельмі часты госць у Мінску. Ён адзін з самых запатрабаваных салістаў свайго тэатра, выканаўца ўсіх галоўных партый у спектаклях, якія з вялікім поспехам ідуць на сцэнах Расіі, Еўропы і Амерыкі. З дзяцінства ён ездзіў са сваёй зорнай маці на гастролі, мабыць, гэта і прывіло яму любоў да мастацтва.— Сёння страшэнна ўспом-ніць, — распавядае Ніна. — Яму было тры гады, а нам здавалася, што ён ужо дарослы. Мы былі маладыя і дурныя з мужам, пакідалі яго аднаго ў гасцініцы. Як цяпер памятаю: вяртаемся з канцэрта, а гэта малое само сабе гарбату робіць, уяўляеце?! Мне вельмі сорамна...Калі Алег быў яшчэ маленькі, яго прывялі ў музычную школу вучыцца іграць на гітары. У хуткім часе выкладчыкі заўважылі ў хлопчыка талент танцоўшчыка і прапанавалі Ніне аддаць сына ў харэаграфічны каледж. Вось там і пачалася кар’ера бліскучага саліста. — Алег быў тады зусім маленькі, я ўвесь час яго за руку вадзіла, урокі дапамагала рабіць, — успамінае Ніна. — Раптам у класе другім ён мне кажа: “Матуля, ну колькі можна мяне за малога трымаць? Адчапіся! Я не Алежак, я толькі Алег”. Што мне заставалася? Толькі згадзіцца!Нягледзячы на розніцу ў дзесяць гадоў паміж братамі, галоўная любоў іх жыцця адна — балет. Праўда, шлях да яго ў кожнага быў розным.— Я заўсёды хацела зрабіць з малодшага Алега баяніста. Мне, як выканаўцы народных песень, ён быў вельмі патрэбны. Але сыну было сумна вучыцца ў адзіноце, падбіраць ноты... Калі Аляксея запрасілі працаваць у Піцер, мы ледзь з глузду не з’ехалі, так не хапала нам балета. Тады Алег сказаў: “Хутчэй вядзі мяне танцаваць, а то скора старым стану”. Уяўляеце, мы яго “расцягнулі” за месяц, так цягнула яго да станка!Алегу зараз 20 гадоў. Юнак жыве разам з бацькамі. Будаваць сваё жыцце асобна яму яшчэ рана, лічыць Ніна. Няхай набіраецца розуму. Артыстка заўсёды казала сваім сынам: “У сям’і вы павінны зарабляць грошы, а жонка няхай будзе вашым упрыгажэннем”.— Зараз моладзь ходзіць з мабільнікамі і сядзіць у Інтэрнэце. Гэта цудоўна, але ж нічога не даведаешся! Мне вельмі цікава, з кім бавіць час мой сын. Але пакуль што ён не прыводзіў дахаты дзяўчыну. Іншая справа старэйшы. З Вольгай (жонка Аляксея таксама балерына) мы адразу сталі сяброўкамі, я за яе жыцця не пашкадавала б.Са сваім мужам, Іосіфам Турко, прыгажуня Ніна пазнаёмілася на гастролях. На рэпетыцыю хору прывялі прывабнага высокага хлопца. Спявачка адразу яго прыкмеціла. Ніна была не з баязлівага дзесятка і сказала кіраўніку хору: “Пакіньце мне гэтага хлопца, нават калі ў хор не возьмеце”. — Я сама выбрала яго. Я больш моцная і ўладарная. Як быццам у паветры сігнал даслала: “Ты мой — і кропка”. З-за яго ў Ленінград не паехала. Баялася, што дзеўкі падчэпяць. У армію праводзіла, лісты пісала. Шкада мне яго было. Адзін, без нармальнай ежы, без музыкі. Мне здаецца, што сапраўднае каханне — гэта прывыканне адзін да аднаго. Іосіф Эдмундавіч працаваў у хоры, у банку, нейкі час нават быў дырэктарам філармоніі. Зараз ён намеснік дырэктара тэатра імя Янкі Купалы. Разам з Нінай яны жывуць 30 гадоў і ўжо даўно вывучылі характары адзін аднаго.— Нельга слухаць мужа! — смяецца Ніна. — Трэба даказваць сваю правату. Калі я хаваю сваю незадаволенасць, мне на шыю садзяцца. Мой муж, напрыклад, вельмі сціплы. Ён ніколі не дарыў мне кветкі на канцэртах. Я сказала: “Не выйдзеш на сцэну на маё 55-годдзе — развядуся”. Мы з ім розныя. Я вельмі эмацыянальная, плачу, нервуюся, рэчы раскідваю па кватэры. А ён акуратны, усе паперкі на кантролі. Прыбірае за мной. Мне сорамна становіцца ад гэтага, і я пачынаю злавацца.Часцей за ўсё Ніна скардзіцца на мужа, калі той не разумее яе. Напрыклад, прыйдзе на паўгадзіны пазней з працы, не ўлічваючы, што жонка яго чакае. — Калі з’явіцца падстава для рэўнасці, я і забіць здолею! — жартуе Ніна. — Вось мяне няма за што раўнаваць. Хаця былі паклоннікі, якія санеты пісалі, кветкі дарылі. Я тады сказала: “Верш не чапаць і не выкідаць. Няхай ляжыць на памяць”. У жанчыны павінны быць прыхільнікі, інакш муж будзе непаслухмяны. Нядаўна ў сям’і Турко-Кавалёвых адбылося прыбаўленне. Маленькай унучцы Кацярыне, якая завітала да бабулі з дзядулем з Піцера, купілі папугая Кешу. Дзяўчынка паехала, а птушка засталася.— Мы любім з ім спяваць, — кажа Ніна. — А яшчэ вучым размаўляць. Я яму на мужа нагаворваю, а муж — на мяне. Вясёлая ў нас сямейка!У прыкметы Ніна не верыць. Кажа, што любіць, наадварот, рабіць лёсу нешта назло. Напрыклад, выйсці з хаты і потым спецыяльна вярнуцца і не пагля-дзець у люстэрка.— Я ўпартая. Добра, што здароўя яшчэ хапае на прыгоды і добры настрой. У мяне не бывае дэпрэсій, нават калі нешта баліць, еду на рэпетыцыі. Мая маці такая была: сядзе шыць і спявае. Мы з сёстрамі раты разявім і слухаем. Няма нічога больш мілагучнага за народныя песні. У маладосці Ніна марыла пра эстраду, але хутка зразумела: рабіць у жыцці трэба тое, што добра атрымліваецца. Пра што можа ісці гаворка, калі слухачы слязьмі ўмываюцца на яе канцэртах! Ды і аркестр за дваццаць гадоў ператварыўся ў другую сям’ю.— Я ўсіх люблю. Маладыя салісткі для мяне — як дочкі. Галоўнае — ні на каго не крыўдзіцца, дараваць людзям. З узростам я стала больш уважлівай і шчырай. Гэта і ёсць мой сакрэт аптымізму, добрага настрою і здароўя. Я нават аўтобусы даганяю!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прычыны было дзве — каханне і патрыятызм. “Хто ж за мяне беларускія народныя песні будзе спяваць?” — уразіла яна пытаннем піцерскіх імпрэсарыо. Зараз Ніне Кавалёвай 55. У яе цудоўны муж, таленавітыя дзеці, унучка-кнігалюб і папугай Кеша. На жыццё яна, як і дваццаць гадоў назад, глядзіць з усмешкай, а дзень нараджэння сустракае на сцэне разам са сваёй творчай сям’ёй, сябрамі і, вядома, публікай.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика