Прадзед забіў савецкага камандзіра, унук падкупляе ваенкама
14.02.2010 11:40
—
Новости Общества
|
Грамадскі актывіст з Горак Ілля Заранок даў тлумачэнні па факце дасланай на яго ананімкі ў Магілёўскай міжгарнізоннай пракуратуры. У 107 кабінеце, куды выклікалі Іллю з нагоды напісанага невядомымі паклёпу, яму паказалі аркуш паперы фармату, У сваіх тлумачэннях грамадскі актывіст адзначыў, што ніколі не бачыўся з ваенкамам, што меў адтэрміноўку на абсалютна законных асновах — у сувязі з навучаннем у ВНУ, пра што мае ўсе неабходныя для пацверджання дакументы. Акрамя Заранка даносчыкі ў тым самым абвінавацілі і іншага маладзёна — Іллю Маланачкіна, бацьку якога нядаўна горацкія ўлады пераследавалі за размяшчэнне на вуліцы горада стэнда з Бібліямі. На думку Іллі Заранка данос можа выкарыстоўвацца, каб запалохаць актыўных жыхароў Горак напярэдадні мясцовых выбараў. Каб адбіць ахвоту балатавацца, збіраць подпісы або быць назіральнікамі. Практыка разгляду дзяржаўнымі службамі ананімак наштурхоўвае на пэўныя паралелі з трагічнымі падзеямі беларускай гісторыі пачатку мінулага стагоддзя, калі з дапамогай даносчыкаў ахвярамі сталінскага тэрору сталі тысячы нашых грамадзянаў. Так, прадзед Іллі быў хлусліва абвінавачаны ў забойстве чырвонага камандзіра Пагодзіна з Горак, а прабабуля ў тым, што «лаяла Сталіна». Абоіх пасля смерці «правадыра» рэабілітавалі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Грамадскі актывіст з Горак Ілля Заранок даў тлумачэнні па факце дасланай на яго ананімкі ў Магілёўскай міжгарнізоннай пракуратуры. |
|