Беларуская дэлегацыя наведвае Заходнюю Афрыку
16.02.2010 17:06
—
Новости Общества
|
Беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам міністра замежных спраў Сяргеем Алейнікавым 16—23 лютага наведвае Кот‑д’Івуар, Тога і Малі, паведамілі ў прэс‑службе МЗС. У склад беларускай дэлегацыі ўваходзяць прадстаўнікі Міністэрства прамысловасці, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Нацыянальнай акадэміі навук, мінскіх аўтамабільнага і трактарнага заводаў. У час візіту запланаваны сустрэчы членаў беларускай дэлегацыі з кіраўніцтвам міністэрстваў замежных спраў, фінансаў, сельскай гаспадаркі Кот‑д’Івуара, Тога і Малі. На іх будуць абмеркаваны перспектывы развіцця двухбаковых адносін, у тым ліку пытанні прасоўвання беларускай сельскагаспадарчай і аўтатрактарнай тэхнікі на новыя рынкі краін Афрыкі, а таксама рэалізацыі сумесных праектаў у галіне сельскай гаспадаркі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам міністра замежных спраў Сяргеем Алейнікавым 16—23 лютага наведвае Кот‑д’Івуар, Тога і Малі,паведамілі ў...
|
|