У школьным музеі Пружанаў знайшлі міну, артылерыйскі снарад і патроны. 21.by

У школьным музеі Пружанаў знайшлі міну, артылерыйскі снарад і патроны

16.02.2010 18:26 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У ходзе рэйдаў камісія аддзялення КДБ і райваенкамата ў адным са школьных музеяў выявіла міну, артылерыйскі снарад і патроны. Усе гэтыя прадметы ўяўлялі небяспеку для будынка і вучняў.

Боепрыпасы канфіскаваны. Аднак не выключана, што недзе ў музейных экспазіцыях або ў запасніках яшчэ ёсць падобныя небяспечныя прадметы.
Старшы оперупаўнаважаны РА КДБ Я.Ф. Валчанкоў звяртаецца з просьбай да адміністрацый школ самастойна правесці рэвізіі, каб пазбавіцца ад магчымых небяспечных экспанатаў.

Звяртацца можна па тэл. 9-16-91 (раённае аддзяленне КДБ) і 7-13-56 (райваенкамат) кругласутачна.

Як паказала сумесная работа, праведзеная раённым аддзяленнем КДБ і райваенкаматам, выбухованебяспечныя боепрыпасы часоў Вялікай Айчыннай вайны можна знайсці ў самых нечаканых месцах.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прадметы ўяўлялі небяспеку для будынка і вучняў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика