Таямнiчая прынцэса Паўднёвага Урала — на Каменнай казцы
17.02.2010
—
Новости Общества
|
Жаночаму святу будзе прысвечана 40-я навукова-асветнiцкая выстава-кiрмаш "Каменная казка", якая пройдзе ў галоўным корпусе Белдзяржунiверсiтэта з 17 па 21 лютага. У ролi яе арганiзатараў выступаюць геаграфiчны факультэт i Музей землекарыстання БДУ, калекцыйны фонд якога налiчвае каля 30 тысяч экспанатаў. На гэты раз галоўнай гераiняй выставы стане яшма — непразрысты камень, якi вызначаецца мудрагелiстасцю малюнка, разнастайнасцю i стракатасцю афарбоўкi з украпiнамi чырвонага, зялёнага, шэрага i iншых адценняў. Гэтаму каменю будзе прысвечана выстава "Яшмы свету", якая ўрачыста адкрыецца 18 лютага ў 14 гадзiн, i вiдэапрэзентацыя "Яшма — таямнiчая прынцэса Паўднёвага Урала" з аповедам пра загадкавы свет пейзажнай яшмы (19 лютага ў 14 гадзiн). Да таго ж наведвальнiкi "Каменнай казкi" змогуць убачыць i рэдкую пароду сiняй яшмы, якая сустракаецца толькi на Далёкiм Усходзе. Яшчэ адным падарункам для жанчын стане выстава сiнтэзаваных алмазаў i вырабаў з iх, вырабленых на навукова-вытворчым рэспублiканскiм унiтарным прадпрыемстве "Адамас БДУ" (адкрыццё — 19 лютага ў 15 гадзiн). Акрамя таго, на "Каменнай казцы" будуць прадэманстраваныя калекцыi мiнералаў i горных парод з Кольскага паўвострава i Урала, калекцыя бурштыну, а таксама работы членаў Беларускага саюза майстроў народнай творчасцi i Грамадскага аб'яднання супрацоўнiцтва дзелавых i творчых жанчын. Надзея НІКАЛАЕВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жаночаму святу будзе прысвечана 40-я навукова-асветнiцкая выстава-кiрмаш "Каменная казка", якая пройдзе ў галоўным корпусе Белдзяржунiверсiтэта з 17 па 21 лютага. У ролi яе арганiзатараў выступаюць геаграфiчны факультэт i Музей землекарыстання БДУ, калекцыйны фонд якога налiчвае каля 30 тысяч экспанатаў.
|
|