Беларусь па прапанове МВФ можа выставіць на продаж дадаткова яшчэ 20 прадпрыемстваў. 21.by

Беларусь па прапанове МВФ можа выставіць на продаж дадаткова яшчэ 20 прадпрыемстваў

17.02.2010 14:34 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Беларусі Георгій Кузняцоў.

Кіраўнік камітэта паведаміў, што падрыхтаваны праект распараджэння Прэзідэнта аб продажы акцый пяці прадпрыемстваў з удзелам кансультантаў замежных кампаній. «Па прапанове МВФ да гэтых пяці прадпрыемстваў мы падабралі яшчэ 20. Мы будзем рыхтаваць праект распараджэння аб іх продажы», — сказаў Георгій Кузняцоў.

Паводле яго слоў, пакуль Дзяржкаммаёмасць не пачала распрацоўку новага плана прыватызацыі на 2011-ы і наступныя гады. Па плану прыватызацыі на 2008–2010 гады ў Беларусі ўжо акцыяніравана 160 прадпрыемстваў, з імі вядзецца работа па прыватызацыі. «Але мы не выключаем, што ў любы час можа ўзнікнуць цікавасць інвестара да якога-небудзь прадпрыемства, што не ўваходзіць у план прыватызацыі», — дадаў Георгій Кузняцоў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Беларусі Георгій Кузняцоў.Кіраўнік камітэта паведаміў, што падрыхтаваны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика