На былога начальніка гродзенскай міліцыі завялі крымінальную справу. 21.by

На былога начальніка гродзенскай міліцыі завялі крымінальную справу

17.02.2010 16:43 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Генерал Генадзь Хацько. Фота Міхаіл Ісачанка.

Генеральная пракуратура распачала крымінальную справу ў дачыненні да былога начальніка Гродзенскай міліцыі Генадзя Хацько. Генерала-маёра падазраюць у злачынстве, прадугледжаным ч.1 арт.424 КК «перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў».

Як патлумачыла спецыяліст прэс-службы генеральнай пракуратуры РБ Ірына Ягорчанка, расследаванне крымінальнай справы перададзена ў Гродзенскую абласную пракуратуру. Як стала вядома, Генадзь Хацько не ўзяты пад варту. У дадзены момант яго месцазнаходжанне невядома. Паводле наяўнай інфармацыі, сваякі звярнуліся з заявай аб яго знікненні. Нагадаем, што 3 лістапада мінулага года Генадзь Хацько ўказам Лукашэнкі быў вызвалены ад пасады начальніка УУС Гродзенскага аблвыканкама.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Месцазнаходжанне Генадзя Хацько невядома. Паводле наяўнай інфармацыі, сваякі звярнуліся з заявай аб яго знікненні.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика