Адмоўнае сальда знешняга гандлю за 2009 год перавысіла 5,5 млрд даляраў
17.02.2010 17:15
—
Новости Общества
|
У 2009 годзе сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі па метадалогіі плацежнага балансу адмоўнае і склала 5 млрд. 550,5 млн. даляраў, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. Аб’ём знешняга гандлю таварамі і паслугамі склаў 55,2 млрд. даляраў, што на 29,9% менш, чым у 2008 годзе. У тым ліку экспарт — 24,8 млрд. (на 33% менш), імпарт — 30,4 млрд. (на 27,1% менш). Згодна з прагнозам сацыяльна‑эканамічнага развіцця, па выніках 2009 года адмоўнае знешнегандлёвае сальда не павінна было перавысіць 1,5 млрд. даляраў. Паводле метадалогіі гандлёвага балансу, якая ўлічвае звесткі Дзяржаўнага мытнага камітэта, у 2009 годзе адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі сфарміравалася ў памеры 7 млрд. 281,4 млн. даляраў (у 2008 годзе — мінус 6 млрд. 810,5 млн.). Асноўнай крыніцай фарміравання адмоўнага сальда знешняга гандлю таварамі Белстат называе экспартна‑імпартныя аперацыі з прамежкавымі таварамі (энерганосьбіты, сыравіна, матэрыялы і камплектуючыя). За 2009 год у краіну ўвезена прамежкавых тавараў на 20,8 млрд. даляраў (на 28,1% менш, чым за 2008 год). Экспарт прамежкавых тавараў склаў 15 млрд. даляраў, што ў 1,6 разу менш за ўзровень 2008 года. Больш за 50% коштавага аб’ёму экспарту і імпарту прамежкавых тавараў складаюць энергетычныя тавары. На знешні рынак іх пастаўлена на 7 млрд. 844,1 млн. даляраў, што на 33,9% менш, чым у 2008 годзе. Імпарт энергетычных тавараў склаў 11 млрд. 222,1 млн. даляраў, скараціўшыся на 19,1%. Сальда знешняга гандлю энерганосьбітамі склалася адмоўнае ў аб’ёме 3 млрд. 378 млн. даляраў, што на 1 млрд. 378,1 млн. больш за паказчык за 2008 год. Велічыня адмоўнага сальда гандлю спажывецкімі таварамі ў 2009 годзе зменшылася на 825,9 млн. даляраў у параўнанні з 2008‑м і склала мінус 529,1 млн. даляраў. Фарміраванне адмоўнага сальда знешняга гандлю спажывецкімі таварамі абумоўлена вынікам экспартна‑імпартных аперацый па нехарчовай групе тавараў. Велічыня адмоўнага сальда па гэтай групе склала 1 млрд. 122,9 млн. даляраў, у 2008 годзе — 1 млрд. 492,3 млн. даляраў. Знешні гандаль харчовымі таварамі ў 2009 годзе характарызаваўся станоўчым значэннем сальда, велічыня якога склала 593,8 млн. даляраў. У параўнанні з 2008 годам яна павялічылася на 456,5 млн. даляраў, або ў 4,3 разу. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У 2009 годзе сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі па метадалогіі плацежнага балансу адмоўнае і склала 5 млрд. 550,5 млн. даляраў, паведамляе Нацыянальны...
|
|