Сейм Польшчы: варта задумацца пра вяртанне санкцый супраць Беларусі. 21.by

Сейм Польшчы: варта задумацца пра вяртанне санкцый супраць Беларусі

17.02.2010 18:18 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёння, 17 лютага, Сейм Рэспублікі Польшча прыняў спецыяльную заяву ў справе парушэння правоў чалавека ў Беларусі.

У ёй, у прыватнасці, гаворыцца, што Сейм «асуджае дзейнасць беларускіх уладаў, скіраваную супраць прадстаўнікоў арганізацыі польскай нацыянальнай меншасці і заклікае Беларусь шанаваць правы чалавека і грамадзяніна.

На працягу апошніх месяцаў улады Рэспублікі Польшча многа зрабілі дзеля інтэнсіфікацыі дыялогу з Рэспублікай Беларусь. Гэтыя дзеянні вынікалі з пераканання, што супольны інтарэс Польшчы, Еўрасаюзу, але перадусім самой Беларусі, палягае ў пераадоленні самаізаляцыі, у якой краіна апынулася ў выніку аўтакратычных дзеянняў яе улады. У сувязі з новай хваляй рэпрэсій супраць Саюза палякаў у Беларусі, а таксама актывістаў гэтай арганізацыі, Сойм Польшчы лічыць, што трэба задумацца пра вяртанне да палітыкі санкцый супраць Беларусі.

Сойм Польшчы выказвае ўпэўненасць, што ўзровень супрацоўніцтва Польшчы і ЕС з беларускімі уладамі павінен непасрэдна залежаць ад узроўня выкання грамадзянскіх правоў у Беларусі. Сойм выказваецца за прыняцце польскімі уладамі рашэнняў, скіраваных на падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці, у тым ліку на павелічэнне фінансавых выдаткаў на дзейнасць незалежных медыяў, асабліва тэлевізіі „Белсат“. Дапамога павінна трапіць да незалежных грамадскіх арганізацыяў, якія зазнаюць ціск, у тым ліку да Саюза палякаў. Заклік Сойму Польшчы ёсць вынікам пераканання, што ўлады Рэспублікі Беларусь сваімі рэпрэсіямі ў дачыненні да арганізацыі польскай нацыянальнай меншасці парушаюць асноўныя чалавечыя і грамадзянскія правы, якія з’яўляюцца падмуркам сучаснай Еўропы. Тым самым улады Беларусі адкідаюць дапамогу ахвяраваную ім да гэтага часу праз Польшчу, а таксама асуджаюць сябе на далейшую палітычную ізаляцыю».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння, 17 лютага, Сейм Рэспублікі Польшча прыняў спецыяльную заяву ў справе парушэння правоў чалавека ў Беларусі.У ёй, у прыватнасці, гаворыцца, што Сейм «асуджае...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика