Нявеста на сене. 21.by

Нявеста на сене

18.02.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Вясельны пярэпалах" у Магiлёўскай гарадской выставачнай зале паказаў модныя фотаракурсы маладых.

Як гэта нi дзiўна, але найбольш папулярны вясельны антураж — збожжавыя палi i стагi сена. Салома i вэлюм, белае на сонечным, i ўдалечынi — сiняе неба з белымi аблокамi. У некаторых асаблiва выкшталцоных выпадках — маладыя ў стозе сена яшчэ i келiхi з шампанскiм трымаюць.

— Прафесiйныя вясельныя фатографы з'явiлiся ў нашай краiне недзе ў 70-х гадах мiнулага стагоддзя, — расказаў арганiзатар выставы, вядомы ў Магiлёве фотамайстар Мiрон Шчудло. — Мода на вясельныя здымкi мяняецца, i цяпер ужо фатографы часам i не ведаюць, як яшчэ прыгажэй падаць маладых. Даходзiць да абсурду. Я нядаўна бачыў нявесту ў белым, якую сфатаграфавалi на рэйках. Ну як жа так можна? Яна яшчэ толькi пайшла замуж, i ў вобразе Ганны Карэнiнай ёй выступаць ранавата!

Удзельнiкi выставы, сярод якіх i спрактыкаваныя мэтры, i зусiм маладыя людзi атрымалi, дыпломы за развiццё вясельнай фатаграфii. .

Сяргей Шунцiкаў — прафесiйны фатограф. Здымае ўсё, ад рэкламы да пейзажаў. Але ўсё ж большая частка працы — гэта здымкi на вяселлях.

— прафесiйны фатограф. Здымае ўсё, ад рэкламы да пейзажаў. Але ўсё ж большая частка працы — гэта здымкi на вяселлях.

— Я люблю сваiх маладых, — кажа вясельны фатограф. — У маiх работах ёсць душа, гэта адразу бачна.

На фотавыставе дэманструецца больш за сотню здымкаў 24 аўтараў. Аднак сярод усiх цяжка адшукаць здымкi рэпартажныя, большасць — гэта прыгожыя, але цалкам пастановачныя кадры.

— Вось у мяне маладыя на матацыкле, — паказвае Сяргей Шунцiкаў. — Не паверыце, прама на дарозе захапiлi транспартны сродак у дзеда з бабуляй i сфатаграфавалiся. Але лепшы экспромт — усё ж падрыхтаваны. На рачным пляжы рагочуць маладыя. Я, вядома ж, папярэдзiў нявесту, што давядзецца здымаць панчохi i сядзець на пяску, але пасля маiх жартаў смяялiся маладыя шчыра! Цi гэта не бачна?

— Вясельная тэма — досыць складаная, — тлумачыць фотамайстар Мiкалай Цiтоў. — Трэба ўмець за адзiн дзень зрабiць здымкi розных жанраў. Але самае галоўнае, на мой погляд, гэта злавiць эмоцыi маладых. Тады i здымкi атрымаюцца жывыя.

Выстава "Вясельны пярэпалах" вельмi папулярная ў магiлёўцаў: маладыя i iх сваякi iдуць паглядзець на сябе, патэнцыйныя нявесты i жанiхi прыглядаюцца да фота ў чаканнi ўласных урачыстасцяў. Дарэчы, праца вясельнага фатографа ў Магiлёве каштуе ад 250 долараў i вышэй.

Ды i ўвогуле прыемна бачыць на здымках прыгожых i шчаслiвых маладых людзей. Нявесты кiдаюць букеты, цiскаюць кацяня, танцуюць з цыганамi. Жанiхi кiруюць фурманкамi, хаваюцца ў багажнiках аўтамабiляў, носяць на руках i цалуюць сваiх каханых. Любоў вам ды згода!

Ілона Iванова.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Вясельны пярэпалах" у Магiлёўскай гарадской выставачнай зале паказаў модныя фотаракурсы маладых. Як гэта нi дзiўна, але найбольш папулярны вясельны антураж — збожжавыя палi i стагi сена. Салома i вэлюм, белае на сонечным, i ўдалечынi — сiняе неба з белымi аблокамi. У некаторых асаблiва выкшталцоных выпадках — маладыя ў стозе сена яшчэ i келiхi з шампанскiм трымаюць.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика